Дапамога Нямеччыны сілам бясьпекі «апошняй дыктатуры Эўропы» была больш істотнай, чым дагэтуль паведамлялася.
Аляксей Янукевіч браў удзел у спрэчках у якасьці даверанай асобы старшыні гарадзкой суполкі партыі БНФ Аляксандра Кузьняцова, кандыдата па Віцебскай-Горкаўскай акрузе № 17.
Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў і краязнаўчай суполкі «Талака» з Гомеля Ларыса Шчыракова накіравала пракурору Петрыкаўскага раёну пісьмовую скаргу. Яна просіць разабрацца, на якой падставе парушаны яе канстытуцыйныя правы на збор і распаўсюд інфармацыі й на свабоду перамяшчэньня.
Музэй гісторыі Магілёва працягвае сваю ініцыятыву — зьбірае ад усіх ахвотных грошы на выкуп знакавых артэфактаў беларускай гісторыі.
Вылучэнец ад Партыі БНФ, кандыдат па Віцебскай-Сельскай акрузе № 21 Леанід Аўтухоў падаў у выбарчую камісію прапановы, на якія тэмы варта разважаць падчас дэбатаў — каб гэта не былі «пустыя размовы».
Калі дзіця да 16 гадоў знаходзіцца на вуліцы без дарослых у пэрыяд ад 23 гадзіны вечара і да шостай гадзіны ранку, то яго затрымае міліцыянт.
«Подзьвіг Эмамалі Рахмона» — такую кнігу накладам у 300 асобнікаў надрукавала беларускае выдавецтва «Кнігазбор». Прэзэнтацыя кнігі адбылася ў будынку менскай штаб-кватэры СНД.
Рыгор Кастусёў і Зінаіда Мілешчанка — вылучэнцы па Шклоўскай выбарчай акрузе — першымі пачалі дэбатаваць ў эфіры радыё і тэлебачаньня.
Ленінскі аддзел міліцыі Магілёва спыніў справу аб адміністрацыйным правапарушэньні супраць кандыдата на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў Леаніда Падбярэцкага.
Кандыдата ў дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Леаніда Падбярэцкага адпусьцілі зь міліцыі на час запісу тэледэбатаў.
«Я трохі спужаўся — таго нельга, пра гэта не кажы. Нашых партыйных кандыдатаў у эфір не прапусьці, і мяне, думаю, не прапусьцяць, калі скажу што-небудзь супраць».
Актывістку Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Бабруйску Галіну Сьмірнову папярэдзілі пра адказнасьць за ўдзел у мерапрыемствах, якія парушаюць грамадзкі парадак і могуць пацягнуць за сабой крымінальны перасьлед.
Мясцовыя рупліўцы беларускай культуры спрабавалі бараніць гэты будынак. Райвыканкам заявіў, што дом аварыйны, а рамантаваць яго немэтазгодна.
Добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры прапануе Міністэрству культуры ўключыць у сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў амаль паўсотні новых аб’ектаў.
1 верасьня Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад кіраўніцтва БДУ прадставіць справаздачу: колькі выпускнікоў знаходзіць працу.
Аргтэхніку супрацоўнікі Гомельскай управы КДБ адабралі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году.
У Рэчыцы з 1 верасьня раённы аддзел адукацыі запатрабаваў узбуйніць у школах клясы, каб эканоміць бюджэтныя сродкі. Супраць такога рэфармаваньня выступілі бацькі й настаўнікі.
Гурт «Ляпіс Трубяцкой» адгукнуўся афіцыйнай заявай на затрыманьні адміністратараў суполак сацыяльнай сеткі «Ўкантакце».
Вучні і настаўнікі забароненага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа сутрэлі 1 верасьня ля сьценаў былога іхняга будынка на вуліцы Кірава.
Паводле праграмы сьвяткаваньняў, адкрыцьцё мусіла адбыцца 1 верасьня, але чамусьці гэта здарылася напярэдадні, 31 жніўня.
Загрузіць яшчэ