1 верасьня пачынаецца навучальны год.
31 жніўня не пусьцілі ў эфір тэлеканалу «Беларусь-2» перадвыбарчы выступ кандыдата ў дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Гомельскай-сельскай выбарчай акругі № 37 Адама Варанца.
31 жніўня не дапушчаныя ў эфір дзяржаўнага радыё перадвыбарчыя выступы кандыдатаў на дэпутацтва ў Палату прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Магілёва прагучалі на тэлеканале «Беларусь-2».
За прылаўкам кнігарні «Логвінаў» на праспэкце Незалежнасці, 37а зь 19-й гадзіны пісьменьнік і рэдактар Радыё Свабода Сяргей Дубавец раіў цікавыя кнігі і падпісваў ахвотным сваю кнігу «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду».
31 жніўня кіраўніцтва Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў сустрэлася з кіраўніцтвам Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў.
31 жніўня ў тэатры драматургіі ў Менску пройдзе прэм’ера незвычайнага для беларускай сцэны творчага праекту.
3 верасьня аб 11-й гадзіне ў Гаспадарчым судзе Менску адбудзецца папярэдняе пасяджэньне па пытаньні ліквідацыі гэтай арганізацыі.
У рэгіёнах начальства пазьбягае сустрэчаў з дэмакратычнымі кандыдатамі. Некаторыя з вылучэнцаў ад апазыцыі заяўляюць, што гатовы ужо цяпер адмовіцца ад удзелу ў выбарах.
Патрыятычная арганізацыя «Беларуская Нацыянальная Памяць» заклікае ўшанаваць беларускага антыкамуністычнага падпольшчыка Расьціслава Лапіцкага.
Гэта ўнікальнае факсымільнае выданьне самага раньняга беларускага буквара. У сьвеце захавалася толькі два асобнікі гэтага выданьня.
30 жніўня перадвыбарчы выступ кандыдата ў дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Расюка не паказалі на тэлеканале «Беларусь-2».
Кандыдат у дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Гомельскай-Навабеліцкай выбарчай акрузе № 36 Уладзімер Няпомняшчых на прыступках тэлерадыёкампаніі «Гомель» чакае, пакуль у яго прымуць заяву з патрабаваньнем тлумачэньняў — чаму ягоны тэлевыступ 29 жніўня не пусьцілі ў эфір.
Многія кандыдаты ў дэпутаты ад апазыцыі, ведучы агітацыйную кампанію, па-ранейшаму сутыкаюцца з перашкодамі з боку ўлады. Асабліва гэта датычыць выступаў на тэлебачаньні й радыё.
Беларусь прапануе Расеі разьмеркаваць рынкі цукру, выкарыстоўваючы, у прыватнасьці, мэханізмы Эўразійскай эканамічнай камісіі.
Рабочыя «Пінскдрэву» актыўна абмяркоўваюць затрыманьне былога гендырэктара Ларана Арыніча ў Польшчы. Многія лічаць, што гэта — справядлівы крок польскіх уладаў. Некаторыя пацярпелыя падчас выбуху 2010 году лечацца дагэтуль.
Сярод іх Раман Пратасевіч, Андрэй Ткачоў, Сяргей Бяспалы і некалькі іншых людзей, якія адміністравалі суполкі «Ляпис Трубецкой — бесплатный концерт в Минске», «Надоел нам этот Лукашенко».
29 жніўня на тэлеканале «Беларусь-2» не паказалі выступ кандыдата ў дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Гомельскай-Навабеліцкай выбарчай акрузе № 36 Уладзімера Няпомняшчых.
29 жніўня перадвыбарчы выступ кандыдата на дэпутацтва ў Палату прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксея Кірыенкі не прагучаў у эфіры дзяржаўнага радыё.
Замест выступаў некаторых апазыцыйных кандыдатаў у дэпутаты мясцовыя тэлестудыі трансьлююць музыку ці не зьвязаныя з выбарамі сюжэты. Чаму так адбываецца? Хто ўвёў цэнзуру перадвыбарчых зваротаў?
«У Воршы ведаюць Якава Навуменку. Шмат хто дужа засмучаны, што яго ня стала. Вядомы сьпявак нарадзіўся ў Воршы, тут скончыў сярэднюю школу № 17».
Загрузіць яшчэ