Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь прапануе Расеі забясьпечваць цукрам Іран і Аўганістан


Міхаіл Мясьніковіч
Міхаіл Мясьніковіч
Беларусь прапануе Расеі разьмеркаваць рынкі цукру, выкарыстоўваючы, у прыватнасьці, мэханізмы Эўразійскай эканамічнай камісіі. Паводле ацэнак экспэртаў, Беларусь і Расея маглі б сумесна пастаўляць цукар у краіны Сярэдняй Азіі, прасунуцца на рынак Ірану і Аўганістану. Гэтая прадукцыя магла б пастаўляцца і ў некаторыя дзяржавы Эўропы.

Прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч, наведваючы Слуцкі цукровы камбінат, загаварыў пра супрацоўніцтва Беларусі і Расеі ў галіне экспарту цукру. Ён адзначыў, што ў гэтым годзе ў РФ гэтак жа, як і ў Беларусі, чакаецца добры ўраджай буракоў, краіны змогуць поўнасьцю забясьпечыць сябе цукрам. Разам з гэтым будзе сфармаваны і значны экспартны патэнцыял.

«Дастаткова актыўна пачатая праца, і ўрад падтрымлівае нашых вытворцаў цукру для таго, каб заключыць маштабныя зьдзелкі з расейскімі цукравытворцамі. Мы разглядаем пытаньне, каб разьмеркаваць рынкі — дзесьці заходнія вобласьці Расеі будуць купляць наш цукар, і разам з гэтым расейцы змогуць прасоўвацца на тэрыторыю Казахстану і іншых дзяржаў, — сказаў Мясьніковіч. — Такім чынам, зладжаная праца будзе працягнутая, думаю, і ў рамках Эўразійскай эканамічнай камісіі. Адпаведныя прапановы будуць сфармуляваныя спадару Хрысьценку».

Паводле інфармацыі старшыні канцэрну «Белдзяржхарчпрам» Івана Данчанкі, чакаецца, што «валавы збор дазволіць вырабіць 600 тысяч тон бураковага цукру. Гэта ў паўтара раза больш, чым патрэбы Беларусі. Гэта значыць, будзе сфармаваны і добры экспартны патэнцыял».

Ён таксама дадаў, што сёлета ўтворацца і лішкі, якія ацэньваюцца на сёньняшні дзень у 300 тысяч тон.

«Стаіць пытаньне, каб нам стварыць сумесную экспартную кампанію разам з расейцамі, каб лішкі нашага цукру ўзгоднена прадаваць за межы Мытнага зьвязу, каб цукровы бізнэс быў прыбытковы», — адзначыў Данчанка.

Цукровае пытаньне ў расейска-беларускіх дачыненьнях мае сваю гісторыю. Так, у верасьні 2005-га — студзені 2006-га году Расея часткова забараніла імпарт цукру зь Беларусі, закідаючы Менску рээкспарт цукру з трэціх краінаў. Ці можа цяпер сытуацыя дайсьці да «цукровай вайны?»

Леанід Заіка
Леанід Заіка
Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка так пракамэнтаваў сытуацыю:

«У гэтым няма нічога незвычайнага. Два гады таму, калі ў нас узьніклі праблемы з продажам цукру ў Расеі, я сам пісаў, казаў, што трэба ўваходзіць у сумесныя структуры, ствараць асацыяцыю цукровых дылераў, вытворцаў, прадусараў. Вось прайшлі гады, і Мясьніковіч пачаў пра гэта гаварыць. Добра, пачулі, прачыталі. Тут наагул не патрэбны ніякі прэм’ер, гэта нармальныя справы бізнэсу. Прэм’еры, калі бізнэс разьвіты, умешвацца ў гэтую справу не павінны. І цяпер пры ўваходжаньні Расеі ва ЎГА будзе ісьці калясальная бойка за нішы рынку. А цукровыя войны зьяўляюцца там, дзе дрэнныя прэм’еры. Там, дзе прэм’еры, прэзыдэнты бесталковыя, там зьяўляюцца такія войны».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG