Мацьвей Хатары ў сваім выступе заклікае выбарцаў байкатаваць выбары. Гэта й стала падставай для таго, каб выступ не паказалі па тэлебачаньні.
Запіс звароту сябра АГП Андрэй Разьнічэнкі да выбаршчыкаў Віцебскай-Кастрычніцкай акругі мусіў трансьлявацца па тэлевізіі вечарам 28 жніўня. Аднак яго не паказалі.
Перадвыбарчы выступ кандыдата ў дэпутаты, старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова, не пусьцілі ў эфір па тэлеканале «Беларусь-2».
Кандыдатка-сьпікер Аб’яднанай грамадзянскай партыі па Берасьцейскай-Усходняй акрузе № 3 Дыяна Касьцюковіч апавяла «Свабодзе», што зьбіраецца падаць у суд на тэлерадыёкампанію «Брэст».
Актывісты «Белай Русі» і БРСМ першымі пачалі праводзіць агітацыйныя пікеты ў падтрымку сваіх кандыдатаў. Фотарэпартаж з Маскоўскага раёну Менску.
Баранавіцкі грамадзкі актывіст адсудзіў 500 тысяч рублёў у аўтаагрэгатнага заводу, зь якога быў звольнены 30 чэрвеня. Сваё звальненьне ён лічыць палітычна матываваным.
Перадвыбарчы выступ старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімера Шанцава не прапусьцілі ў эфір дзяржаўнага радыё. Замест ягонага выступу прагучаў палянэз «Разьвітаньне з радзімай».
Адхілены 27 жніўня ад пасады старшыні Гомельскага гарвыканкаму Віктар Піліпец будзе працаваць намесьнікам дырэктара камунальнага праектна-вышукальнага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут Гомельаграпрамкамплект».
Многія апазыцыйныя кандыдаты ў розных рэгіёнах сутыкаюцца з тым, што іхныя звароты да выбарцаў, запісаныя на тэлебачаньні і радыё, улады спрабуюць адцэнзураваць, выразаць зь іх заклікі да байкоту і патрабаваньні вызваліць палітвязьняў.
Яму інкрымінуецца распаўсюд сродкаў масавай інфармацыі без выходных дадзеных.
Кіраўніца Берасьцейскай гарадзкой арганізацыі партыі левых «Справядлівы сьвет» Людміла Дзенісенка, якая праз ЦВК была зарэгістраваная кандыдатам, зьбіраецца судзіцца за страчаны час, калі яна не магла весьці агітацыю.
«Тут немцы жылі ў беларускіх сем’ях, потым выяжджалі ў Міністэрства ўнутраных спраў, у раённыя аддзелы ўнутраных спраў. Гэта выключна інфармацыйна-адукацыйныя паездкі».
Перадвыбарчы выступ кандыдата ў дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Бабруйску Мацьвея Хатары не паказалі ў эфіры тэлеканалу «Беларусь-2».
Падчас запісу выступу кандыдаткі ад АГП па Берасьцейскай-Усходняй акрузе № 3 Дыяны Касьцюковіч на мясцовым тэлебачаньні ёй забаранілі выкарыстоўваць словы «Лукашэнка», «байкот» і «пікет».
Ад сёньня кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пачынаюць свае перадвыбарчыя выступы на дзяржаўным тэлебачаньні й радыё.
Петрыкаўкая міліцыя правярала, што здымала журналістка на этнакультурным фэсце «Покліч Палесься».
На Гомельшчыне сёлета ў многіх раёнах урадзілі яблыкі, а падзець іх няма куды. Адзінымі перапрацоўшчыкамі іх, па сутнасьці, зьяўляюцца вінзаводы, вакол якіх зьбіраюцца вялікія чэргі.
Актывіст кампаніі «Гавары праўду» Міхаіл Пашкевіч 24 жніўня знаходзіўся ў рэстарацыі з сябрамі і атрымаў ад невядомага чалавека запіску з «прывітаньнем» ад Бакіева.
Паводле нямецкай газэты Tagesspiegel, беларусы прысутнічалі ў якасьці назіральнікаў на разгоне нямецкіх антыядзерных дэманстрацыяў, дзе тамтэйшыя паліцыянты ўжывалі дубінкі, вадамёты і сьлезацечны газ.
«Пакуль мяне трымалі ў РУУСе, правялі без усялякіх санкцый вобшук у кватэры маіх гарадзенскіх сваякоў і ў кватэры іх суседзяў. І нават на працы ў суседзяў».
Загрузіць яшчэ