Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецка-беларуская паліцэйская супраца працягвалася й пасьля Плошчы


Дапамога Нямеччыны сілам бясьпекі «апошняй дыктатуры Эўропы» была больш істотнай, чым дагэтуль паведамлялася.

Пра гэта з спасылкай на дэпутата нямецкага Бундэстагу, сябра Левай партыі Андрэя Хунка, піша бэрлінскае выданьне Die Tageszeitung. Заява дэпутата была зробленая падчас паседжаньня парлямэнцкай камісіі, якая займаецца расьсьледаваньнем супрацы нямецкіх і беларускіх сілавікоў.

Tageszeitung таксама цытуе тлумачэньні нямецкага ўраду, зь якіх вынікае, што за час гэтай паліцэйскай каапэрацыі навучаньне ў нямецкіх калегаў прайшло прыкладна 500 супрацоўнікаў беларускай міліцыі.

Само супрацоўніцтва пачалося не ў 2008, а ў 2007 годзе. Прадстаўнікі беларускага спэцназу змаглі пераняць досьвед сваіх нямецкіх калегаў падчас некалькіх жорсткіх баявых апэрацый, калі выкарыстоўваліся вадамёты, сьлезацечны газ, дубінкі.

Размова ідзе ня толькі пра ўжо вядомыя блякаваньне шматтысячнай бойкі паміж нэанацыстамі і левымі ў лютым 2010 году ў Дрэздэне і суправаджэньне так званага «Castor-транспарту» зь ядзернымі адкідамі з Францыі ў Ніжнюю Саксонію.

У 2009—2010 беларускія міліцыянты вучыліся паліцэйскаму разгону спартовых фанатаў на футбольных матчах у саксонскім Цьвікаў ды хакейным першынстве сьвету ў Мангайме (фэдэральная зямля Бадэн-Вюртэмбэрг).

Нямецкая апазыцыя зь недаверам ставіцца да тлумачэньняў МУС ФРГ — маўляў, трэнінгі былі часткай дыялёгу зь Менскам, які на той час сыгналізаваў Эўропе пра сваю гатоўнасьць «да прававых і дэмакратычных рэформаў». Бо фактычна стажыроўкі для беларускіх сілавікоў праводзіліся і пасьля падзеяў 19 сьнежня 2010 году, цягам наступнага 2011 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG