Ні суды, ні пагрозы турэмных ахоўнікаў, ні адсутнасьць элемэнтарных бытавых умоваў у камэры не зьмянілі іх думкі пра сытуацыю ў краіне.
За апошнія паўгода ў Беларусі ад ціску ўладаў пацярпелі 113 выкладчыкаў ВНУ і навукоўцаў. 30 зь іх звольнілі з працы, 17 навукоўцаў звольненыя альбо сышлі з Акадэміі навук на знак салідарнасьці са звольненымі калегамі. Такую статыстыку прыводзіць Офіс адукацыі Кабінэту Сьвятланы Ціханоўскай.
22-гадовая Юлія Кашаверава ў віцебскім СІЗА ўжо 5 месяцаў — з 20 кастрычніка мінулага году. 23 лютага суд Кастрычніцкага раёну Віцебску прысудзіў ёй 1,5 года пазбаўленьня волі за тое, што на маршы пратэсту яна пашкодзіла міліцэйскі бус і сарвала шапку і маску з амапаўца.
Сваякі забітага Генадзя Шутава і асуджанага на 10 гадоў Аляксандра Кардзюкова перакананыя, што вырак быў вядомы да пасяджэньня суду.
Ініцыятыва dissidentby дапамагае наўпрост празь перадачы, атаварку, афармленьне падпіскі на газэты і часопісы, пералічэньне сродкаў на асабістыя рахункі палітвязьняў і іх сем’яў.
У Берасьці абвясьцілі прысуд першай дзясятцы ўдзельнікаў падзей 13 верасьня.
Нафтапрадукты і калійныя ўгнаеньні — асноўная крыніца прытоку валюты ў Беларусь і асноўныя прадукты на экспарт, якія прыносяць прыбытак. Глядзім, што адбываецца зь іх экспартам.
За свае перакананьні ён адседзеў у «псыхушках» і лягерах каля 17 год. Але ўрэшце ўбачыў перамены, да якіх не спадзяваўся дажыць.
25 лютага ў Берасьці абласны суд вынес рашэньне аб прызнаньні Аляксандра Кардзюкова вінаватым у супраціўленьні асобе, якая ахоўвае грамадзкі парадак, а таксама ў спробе забойства. Кардзюкову прысудзілі 10 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Падзеі 25 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У Менскім гарадзкім судзе пачаўся працэс над былым выканаўчым дырэктарам Менскага транзытнага банку, дырэктарам фірмы па продажы будаўнічых матэрыялаў Аляксандрам Троцкім. Бізнэсмэна вінавацяць у замаху на жыцьцё супрацоўніка ДАІ.
У суботу быў затрыманы відэаблогер Руслан Ліньнік, у якога больш за 90 тысяч падпісчыкаў.
У абласным судзе Берасьця 25 лютага чакаецца прысуд па справе Генадзя Шутава і Аляксандра Кардзюкова. Апошняга вінавацяць у супраціўленьні асобе, якая ахоўвае грамадзкі парадак, а таксама ў спробе забойства.
Распрацаваны праект указу, які дазволіць набываць нежылыя дамы на вёсцы за 1 базавую. Гэта 29 рублёў. Прыгадваем, якія раней былі спробы ўратаваць вёску і чым яны скончыліся.
З выставы менскай мастачкі Надзі Букі «Асабістая справа» ў Горадні зьніклі карціны ў чырвона-белых колерах.
Адна з аўтараў кнігі, журналістка Кацярына Андрэева, цяпер за кратамі. Яе і Дар’ю Чульцову пакаралі 2 гадамі турмы за стрым з разгону акцыі памяці забітага Рамана Бандарэнкі на «плошчы Пераменаў» у Менску.
Савет Міністраў прыняў пастанову, паводле якой у лютым на 60 найменьняў прадуктаў і 40 найменьняў лекаў цэны нельга павышаць зусім. З сакавіка павышэньне магчымае ў межах 0,2% за месяц.
Гісторыі і рэакцыі пацярпелых, камэнтары псыхатэрапэўтаў з карысным лайфхакам і ацэнка праваабаронцы.
Пратэстанцкую царкву «Новае жыцьцё», што на вуліцы Кавалёва, 72, узялі пад ахову супрацоўнікі міліцыі. У будынак дазволена ўваходзіць толькі прадстаўнікам ЖРЭА.
Экскурсавод і вядучы навуковы супрацоўнік літаратурнага музэя Янкі Купалы Павал Каралёў знайшоў у парку Марата Казея залаты скарб. Яго складалі 24 манэты часоў Мікалая ІІ, ланцужок, пярсьцёнак і зубная каронка.
Загрузіць яшчэ