Чэмпіянат сьвету пачынаецца ўжо ў пятніцу 21 траўня. Кіраўнік беларускай хакейнай фэдэрацыі Мікалай Баскаў будзе глядзець яго па тэлевізары.
Сярод людзей, якіх затрымалі ў сувязі з пратэстамі пасьля апошніх прэзыдэнцкіх выбараў, ёсьць тыя, хто мае цяжкія захворваньні, групу інваліднасьці. Расказваем, хто гэта.
Магілёўскія журналісты Аляксандар Буракоў і Ўладзімер Лапцэвіч адбылі палову з 20-дзённага адміністрацыйнага арышту. За гэты час адвакатам не ўдалося зь імі сустрэцца. Ад саміх журналістаў вядома, што першыя тры дні няволі яны трымалі галадоўку.
У судзе Маскоўскага раёну Берасьця прайшоў суд над 13 фігурантамі «справы аб масавых беспарадках». Усіх іх абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі.
«Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» — так называецца новая кніга Сяргея Абламейкі, якая выйшла ў бібліятэчнай сэрыі Радыё Свабода. Гэта першае навуковае дасьледаваньне пра зьнішчэньне самай старой часткі Менску.
Расейскі палітык і блогер Максім Кац павіншаваў палітвязьня Ігара Лосіка з днём нараджэньня. Дата пачатку суду ў ягонай справе па-ранейшаму невядомая. За кратамі Ігар Лосік ужо 329 дзён.
Шосты дзень у Доме правасудзьдзя засядае суд па «справе студэнтаў» — 10 студэнтаў, адной выкладчыцы і адной выпускніцы менскіх ВНУ, якіх вінавацяць у арганізацыі акцый пратэсту студэнтаў восеньню мінулага году.
Уначы з 18 на 19 траўня невядомыя пашкодзілі маёмасьць прыходу касьцёла Панны Марыі і пробашча Антонія Клімантовіча. Пра гэта расказаў Свабодзе прэс-сакратар Каталіцкай царквы ў Беларусі ксёндз Юры Санько.
Сайт апынуўся ў шэрагу перасьледаваных, бо зьвязаны з Tut.by. Празь сайт-люстэрка аднавілася і праца праекту «Глёбус Беларусі».
Апэляцыю ў справе горадзенскага рок-музыканта Ігара Банцэра разглядзелі ў Горадзенскім абласным судзе 20 траўня. Ён паедзе на паўтара года «хіміі».
Палітвязьня Алеся Пушкіна перавялі ў жодзінскую турму зь менскага СІЗА № 1 на Валадарскага.
Дата пачатку суду ў ягонай справе па-ранейшаму невядомая. За кратамі Ігар Лосік ужо 329 дзён.
Беларусы, у тым ліку і ў замежжы, правялі шэраг акцый у падтрымку мэдыяпарталу, які зазнаў велізарны ціск з боку дзяржавы.
30-гадовага Дзьмітрыя Тура абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках у Берасьці 10 жніўня. Зь лютага ён знаходзіцца ў СІЗА № 7. Дзьмітрыю пагражае да 8 гадоў пазбаўленьня волі. Яго маці Алена Тур расказала Свабодзе, як зьмянілася жыцьцё пасьля яго затрыманьня.
Год назад, 20 траўня, Цэнтарвыбаркам зарэгістраваў ініцыятыўныя групы 15 патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты. Пачалася ці ня самая драматычная выбарчая кампанія ў гісторыі Беларусі. Свабода сабрала гісторыі некаторых вядомых беларусаў, жыцьцё якіх падзялілася на «да» і «пасьля» 9 жніўня 2020 году.
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, якога трымаюць у СІЗА КДБ па абвінавачваньні ў спробе дзяржаўнага перавароту, напісаў дзецям, жонцы ды ўнукам. Гэта першыя весткі ад яго больш як за месяц зьняволеньня.
19 траўня а 12 гадзіне на ўскраіне Баранавіч разьбіўся вайсковы самалёт Як-130 Лідзкай штурмавой авіябазы.
18 траўня сілавікі з ДФР прыйшлі ў офіс Tut.by, да рэдактараў і журналістаў, а таксама ў афіліяваныя праекты. Глядзім, што вядома на цяперашні момант.
На многіх судовых паседжаньнях па «справе Ціханоўскага», у якіх сам блогер ня браў удзелу, пра яго задавалі шмат пытаньняў.
Менскі гарадзкі суд прысудзіў 11 гадоў зьняволеньня інжынэру Ціхану Восіпаву.
Загрузіць яшчэ