Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Катастрофа самалёта ў Баранавічах: што расказваюць сьведкі. ФОТА

Месца крушэньня самалёта ў Баранавічах. 19 траўня 2021 году.

19 траўня а 12 гадзіне на ўскраіне Баранавіч разьбіўся вайсковы самалёт Як-130 Лідзкай штурмавой авіябазы.

Што адбываецца на месцы падзеньня самалёта ў Баранавічах. ФОТАГАЛЕРЭЯ

Рэшткі вайсковага самалёта
1/17 Рэшткі вайсковага самалёта
У Баранавічах 19 траўня разьбіліся два пілёты. Вайсковы самалёт Як-130 упаў у прыватным сэктары ва ўсходняй частцы Баранавічаў.
На месцы крушэньня
2/17 На месцы крушэньня
У Баранавічах 19 траўня разьбіліся два пілёты. Вайсковы самалёт Як-130 упаў у прыватным сэктары ва ўсходняй частцы Баранавічаў.
Сьляды ад абломкаў самалёта на жылых дамах, выбітае шкло і пашкоджаныя сьцены
3/17 Сьляды ад абломкаў самалёта на жылых дамах, выбітае шкло і пашкоджаныя сьцены
У Баранавічах 19 траўня разьбіліся два пілёты. Вайсковы самалёт Як-130 упаў у прыватным сэктары ва ўсходняй частцы Баранавічаў.
4/17

Месца здарэньня ачэплена
5/17 Месца здарэньня ачэплена
У Баранавічах 19 траўня разьбіліся два пілёты. Вайсковы самалёт Як-130 упаў у прыватным сэктары ва ўсходняй частцы Баранавічаў.
Супрацоўнікі экстраных службаў на месцы трагічнага здарэньня
6/17 Супрацоўнікі экстраных службаў на месцы трагічнага здарэньня
У Баранавічах 19 траўня разьбіліся два пілёты. Вайсковы самалёт Як-130 упаў у прыватным сэктары ва ўсходняй частцы Баранавічаў.
Людзі на месцы здарэньня
7/17 Людзі на месцы здарэньня
У Баранавічах 19 траўня разьбіліся два пілёты. Вайсковы самалёт Як-130 упаў у прыватным сэктары ва ўсходняй частцы Баранавічаў.
На месцы трагедыі
8/17 На месцы трагедыі
У Баранавічах 19 траўня разьбіліся два пілёты. Вайсковы самалёт Як-130 упаў у прыватным сэктары ва ўсходняй частцы Баранавічаў.
Ратавальнікі на месцы трагедыі
9/17 Ратавальнікі на месцы трагедыі
У Баранавічах 19 траўня разьбіліся два пілёты. Вайсковы самалёт Як-130 упаў у прыватным сэктары ва ўсходняй частцы Баранавічаў.
Загінулы пілёт Мікіта Куканенка
10/17 Загінулы пілёт Мікіта Куканенка
У Баранавічах 19 траўня разьбіліся два пілёты. Вайсковы самалёт Як-130 упаў у прыватным сэктары ва ўсходняй частцы Баранавічаў.
Загінулы пілёт Андрэй Нічыпарчык
11/17 Загінулы пілёт Андрэй Нічыпарчык
У Баранавічах 19 траўня разьбіліся два пілёты. Вайсковы самалёт Як-130 упаў у прыватным сэктары ва ўсходняй частцы Баранавічаў.
Бар'еры на адмененым сьвяткаваньні ў Баранавічах
12/17 Бар'еры на адмененым сьвяткаваньні ў Баранавічах
У Баранавічах 19 траўня разьбіліся два пілёты. Вайсковы самалёт Як-130 упаў у прыватным сэктары ва ўсходняй частцы Баранавічаў.
Партрэты загінулых пілётаў у царкве.
13/17 Партрэты загінулых пілётаў у царкве.
У Баранавічах 19 траўня разьбіліся два пілёты. Вайсковы самалёт Як-130 упаў у прыватным сэктары ва ўсходняй частцы Баранавічаў.
Кветкі і вянкі нясуць да партрэтаў загінулых пілётаў.
14/17 Кветкі і вянкі нясуць да партрэтаў загінулых пілётаў.
У Баранавічах 19 траўня разьбіліся два пілёты. Вайсковы самалёт Як-130 упаў у прыватным сэктары ва ўсходняй частцы Баранавічаў.
Кавалкі самалёта на прыватным падворку
15/17 Кавалкі самалёта на прыватным падворку
У Баранавічах 19 траўня разьбіліся два пілёты. Вайсковы самалёт Як-130 упаў у прыватным сэктары ва ўсходняй частцы Баранавічаў.
16/17

17/17

Previous slide
Next slide

Паводле Міністэрства абароны Беларусі, 2 лётчыкі загінулі. Палёт быў адной з рэпэтыцый авіяшоў, якое плянавалася на выходныя на Дзень гораду. Рэпартаж Свабоды зь месца падзеі.

Каля 16-й гадзіны да месца падзеньня самалёта падступіцца ўжо амаль немагчыма. Усё аточана сілавікамі. Тым ня менш людзей, якія прыйшлі паглядзець на тое, што адбылося, пастаянна прыбывае.

Пашкоджаныя вокны і сьцены дамоў у раёне падзеньня самалёта.

Выданьне «Виртуальный Брест» паведаміла са спасылкай на баранавіцкі гарвыканкам, што пры падзеньні самалёта пацярпеў мясцовы жыхар, якога шпіталізавалі зь пераломам перадплечча. Асколкамі пашкодзіла некалькі дамоў. Чыноўнікі абяцаюць іх адрамантаваць.

Што кажуць людзі

— Сяджу ў гаражы. Чую: «Бух». Выйшаў — гляджу, дым, шкло разьбітае, дэталі ляжаць, — абмяркоўваюць трагічнае здарэньне паміж сабой мясцовыя жыхары.

— Гэта яшчэ дзякуй Богу, што не на жылыя дамы. Таму што магло быць і так, — кажа мужчына, які ідзе побач. — Там, бачыце, калі прыгледзецца, ляжыць парашут, — дадае ён, паказваючы рукой у бок бліжэйшай 2-павярхоўкі. — Аднаго чалавека, які там пражываў, забралі на хуткай.

На месцы крушэньня самалёта.
На месцы крушэньня самалёта.

Побач зь імі праходзіць пажылая жанчына:

— Я адразу думала, што балён выбухнуў. Выглянула — чорны дым! Самалёт — гэта нічога. Але ж людзі ж загінулі.

— А тое, што сьвяткаваньне ўжо адмянілі, ведаеце? — кажа жанчына, якая гуляе з сабакам.

— Усё гэта глупства. Ня трэба было гэтага ўсяго наогул арганізоўваць. Шоў трэба на зямлі рабіць. Танцы там усялякія. А гэта што? Хіба гульня? Павінна зараз быць жалоба. Яны ж цягнулі самалёт, каб зваліцца ў гэтай пустцы. Парашут на доме зачапіўся, і там адзін ляжаў, а другога па кавалках жа разарвала, — расказвае пэнсіянэрка.

— Мой сын вось за тым самым домам жыве, дык бачыла, што ў яго дзьверы прабіў шыфэр. І на вэрандзе быў кавалак жалеза. А там, дзе другі завулак, які бліжэй да месца падзеньня, знаёмы жыве — дык у яго шклопакеты выбіла, кішкі знайшлі і руку, здаецца. Ну, і шмат бруду, але бруд жа змыецца. А жыцьцё маладых хлопцаў ужо ня вернеш.

Месца крушэньня самалёта.
Месца крушэньня самалёта.

Сьвяткаваньні скасавалі

На 21 і 22 траўня ў Баранавічах плянавалася правядзеньне сьвята «Баранавіцкая вясна-2021», прысьвечанага 150-годзьдзю гораду. Раней тэлеграм-канал Баранавіцкага гарвыканкаму анансаваў палёты авіяцыі, скачкі з парашутамі, фэстываль фарбаў, канцэрт, дыскатэку і іншыя імпрэзы.

Авіярэпэтыцыі напярэдадні ўрачыстасьці праводзіліся ў Баранавічах штодня. Многія людзі прызнаваліся, што бясконцы гук самалётаў часам ім перашкаджаў, некаторыя з жыхароў асьцерагаліся, што палёты часта адбываліся даволі нізка над жыльлём.

Сёньня пасьля абеду стала вядома, што ў сувязі з трагедыяй усе сьвяты, якія былі заплянаваныя на выходныя, мясцовыя ўлады адмянілі.

Партрэты загінулых пілётаў у царкве.
Партрэты загінулых пілётаў у царкве.
Парашут на месцы падзеньня пілёта.
Парашут на месцы падзеньня пілёта.
Сьвяткаваньне ў Баранавічах адмененае.
Сьвяткаваньне ў Баранавічах адмененае.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG