Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алеся Пушкіна перавялі ў Жодзіна


Алесь Пушкін, архіўнае фота
Алесь Пушкін, архіўнае фота

Палітвязьня Алеся Пушкіна перавялі ў жодзінскую турму зь менскага СІЗА № 1 на Валадарскага.

Пра гэта жонцы зьняволенага мастака Яніне сёньня раніцай паведаміла адвакатка.

«Пазаўчора я Пушкіну на адрас Валадаркі паслала тэлеграму. Учора мне прыйшоў адказ, што адрасата няма і невядома, дзе ён», — кажа Яніна.

Толькі сёньня Яніне ўдалося датэлефанавацца да адвакаткі, якая паведаміла, што з аўторка Алесь Пушкін знаходзіцца ў Жодзіна і яна запрасіла сустрэчу зь ім.

«Магчыма, ачышчалі месца пад зьняволеных тутбаецаў», — кажа Яніна.

Што яшчэ паведаміла адвакатка?

«Яна сказала, не хвалюйцеся, але ён дужа шмат гаворыць і сам сябе можа „закапаць“. Ён жа выказваецца мастацкімі мэтафарамі і філязофскімі алегорыямі. А ёсьць жа людзі, якія літаральна словы ўспрымаюць», — кажа Яніна.

Паводле Яніны, пакуль невядома, чаму Пушкіна перавялі ў Жодзіна.

«Але ўсю горадзенскую „кампанію“, у якой Анжаліка Борыс, перавялі ў Жодзіна, туды ўсім блёкам. Хаця ад Пушкіна ўжо адчапілі гэты вагончык „польскі сьлед“. Алеся вінавацяць паводле тых самых артыкулаў», — кажа Яніна.

Апошнім часам ад Алеся ніякіх зьвестак не было.

«Лістоў не было, апроч паштоўкі, якую Алесь даслаў 30 красавіка, што яго перавялі ў Менск, і праз паўмесяца яна прыйшла сюды. Мы напісалі просты ліст, не заказны, але зразумела, што ён не дайшоў і ня дойдзе. Потым я напісала тэлеграму, і тэлеграма вярнулася».

Яніна выказвае падзяку за дапамогу і салідарнасьць зь яе сям’ёй.

«Дзякуем вялікай колькасьці людзей і валянтэраў, якія адгукнуліся і дапамагалі і фінансава, і маральна. Падтрымка ідзе калясальная, вялікі дзякуй».

У чым вінавацяць Алеся Пушкіна

30 сакавіка мастака затрымалі ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёну, дзе ён працаваў на рэстаўрацыі палаца Булгакаў. Ён фігурант крымінальнай справы, якую пачала горадзенская пракуратура паводле ч. 3 арт.130 Крымінальнага кодэксу (распальваньне варожасьці). Паводле пракуратуры, «за ўчыненьне наўмысных дзеяньняў, накіраваных на рэабілітацыю і апраўданьне нацызму».

Падставай для гэтага стаў партрэт антысавецкага падпольшчыка Яўгена Жыхара «з аўтаматам на плячы», выстаўлены ў прыватным «Цэнтры гарадзкога жыцьця» ў Горадні. Спачатку Алеся Пушкіна зьмясьцілі ў горадзенскі СІЗА, а потым перавялі ў Менск.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG