Гомельскія глуханямыя працуюць на прадпрыемстве таварыства глухіх «Віпра». Туды прыйшла міліцыя, бо выявіла, што глуханямыя маюць сваю суполку ў Telegram.
У страйкаме «Беларуськалію» сёньня каля 140 сяброў. Сярод іх Аляксандар і Тацяна Махровы. Гэта адзіная сямʼя, якая пайшла ў страйк поўным складам. Чаму яны прынялі такое рашэньне і як яно зьмяніла іх жыцьцё, расказала Тацяна Махрова.
Раніцай 19 траўня пасьля паўгода ў турме вызвалілі журналістку парталу Tut.by Кацярыну Барысевіч. За тры дні да заканчэньня тэрміну яе этапавалі з Магілёва ў калёнію ў Гомлі.
Заяўнікамі абвінавачаны рабіў блогераў і грамадзкіх актывістаў, а «актамі тэрарызму» патрабаваў адстаўкі, у тым ліку Лукашэнкі.
Аналітык Вадзім Мажэйка заяўляе, што нападам на Тut.by улада паказвае, што яе зараз турбуе толькі кароткачасовы эфэкт, а не стратэгічнае мысьленьне, прагназуе міжнародную рэакцыю і аналізуе, якія новыя крыніцы інфармацыі могуць абраць чытачы Тut.by.
Арцём Анішчук з канца красавіка адбывае пакараньне ў калёніі № 15 у Магілёве. Яго жонцы Вользе супрацоўнік Сьледчага камітэту паведаміў, што на мужчыну завялі новую крымінальную справу. Той нібыта не прыбраў камэру, за што атрымаў спагнаньне.
Юры Зісер, Людміла Чэкіна, Марына Золатава — што казалі людзі, якія стварылі найбуйнейшы партал краіны. 18 траўня доступ да парталу Tut.by у Беларусі заблякавалі. ДФР пачаў расьсьледаваньне крымінальнай справы.
18 траўня ў офіс парталу Tut.by і дадому да галоўнай рэдактаркі Марыны Золатавай прыйшлі сілавікі. Партал заблякаваны, заведзена крымінальная справа. Прыгадваем гісторыю Tut.by ад заснаваньня.
У Доме правасудзьдзя ў Берасьці агучылі прысуд 10 абвінавачаным у «злосным хуліганстве» і «наўмысным прывядзеньні ў непрыдатнасьць транспартнага сродку або шляхоў зносінаў».
Палітоляг і літаратуразнаўца знаходзіцца за кратамі больш за месяц.
У Аляксандра Старыкевіча нетыповы журналісцкі лёс: ніколі не вучыўся на журфаку, у 20 гадоў працаваў ва ўплывовых расейскіх выданьнях, 18 гадоў ачольвае «Салідарнасць», ведае, чаго бракуе незалежным мэдыя і чаму неабходна крытыкаваць апазыцыю.
У Агенцтва па гарантаваным вяртаньні банкаўскіх дэпазытаў, апроч Мінфіна і Нацбанку, у якасьці гаранта ўключылі Банк разьвіцьця. Таксама ўлады разьмясьцілі ў Расеі дзяржаблігацыі на 1 мільярд даляраў. Што ўсё гэта значыць, разьбіраемся.
Старшы дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка тлумачыць, як і навошта адбываюцца замежныя візыты.
17 траўня ў судзе Маскоўскага раёну Менску судзілі журналістку парталу Tut.by Любоў Касьпяровіч. Яе вінавацяць у «несанкцыянаваным пікетаваньні» (24.23 КаАП), хоць журналістка зьбіралася асьвятляць судоы працэс над студэнтамі.
Аўтара вядомага антыкарупцыйнага дакладу, дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, аднаго зь лідэраў рабочага руху 80–90-х Сяргея Антончыка аштрафавалі за камяні з БЧБ-сымболікай. Суткі ён правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня.
У Беларусі працягваецца судовы перасьлед праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі. Свабода сочыць за судамі і выракамі ў крымінальных справах.
17 траўня, на трэці дзень ад пачатку працэсу паводле «справы студэнтаў», прадстаўнікі пракуратуры закончылі зачытваць абвінавачаньне ўсім падсудным.
Спрэчкі ў справе аб штурханіне на пікеце Ціханоўскай у Горадні год таму прайшлі ў судзе Кастрычніцкага раёну Горадні 17 траўня.
Вечарам 14 красавіка перастаў выходзіць на сувязь супрацоўнік «Беларуснафты» Дзьмітры Грышчанка. Ён звольніўся з працы і плянаваў зьехаць з краіны — меў квіток на самалёт у Кіеў.
На актывіста Юрыя Кавалёва, які жыве ў Чачэрску Гомельскай вобласьці, завялі крымінальную справу паводле артыкулу 368 Крымінальнага кодэксу («абраза прэзыдэнта»).
Загрузіць яшчэ