Упершыню пра каранавірус Лукашэнка загаварыў у сакавіку 2020 году: сказаў, што вірусу няма, што гэта паніка, псыхоз. А калі і ёсьць,то найлепшыя лекі — гарэлка, лазьня, трактар, хакей. Праз год рыторыка Лукашэнкі зьмянілася: маўляў, пра гарэлку і трактар ён жартаваў, а СМІ яго ня так зразумелі.