Рэжысэр-дакумэнталіст Антось Цялежнікаў прыехаў ва Ўкраіну празь некалькі дзён пасьля пачатку вайны. У інтэрвію Радыё Свабода ён расказвае пра сытуацыю ў Кіеве і як беларусы яшчэ ад 2014 году ваююць за Ўкраіну.
2 сакавіка суд Савецкага раёну Менску пачаў разгляд справы былога журналіста Радыё Свабода Алега Грузьдзіловіча. Яго абвінавачваюць у 3 эпізодах удзелу ў нібыта масавых беспарадках падчас пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў 2020 году і гвалту.
Ва ўкраінскім войску створаная першая рота, якая складаецца з іншаземцаў, а менавіта зь беларусаў. Паводле зьвестак Свабоды, у яе ўжо ўвайшлі каля 40 чалавек.
Паразмаўлялі з доктаркай Ірынай Шарафановіч, якая засталася ў Адэсе і дапамагае Ўкраіне.
Амаль тыдзень працягваюцца баявыя дзеяньні ва ўкраінскіх гарадах і мястэчках. Афіцыйных пацьверджаньняў таго, што беларускія вайскоўцы разам з расейскімі таксама ўдзельнічаюць у апэрацыі, няма. А вось прапагандысты не саромеюцца адкрыта падтрымліваць напад Расеі на Ўкраіну.
Беларусы, якія ўцяклі ад рэпрэсій, арганізаваліся на дапамогу Ўкраіне: апякуюцца ўкраінскімі ўцекачамі ў Польшчы, ідуць у тэрытарыяльную абарону, пералічваюць сродкі на дапамогу вайскоўцам. Расказваем некалькі гісторый.
За першы тыдзень вайны Расеі супраць Украіны на беларускай чыгунцы адбылося адразу некалькі надзвычайных здарэньняў.
Жонка палітзьняволенага журналіста «Свабоды» расказала, што вязьні амаль нічога ня ведаюць пра падзеі ва Ўкраіне.
Палітвязьня Алега Грузьдзіловіча абвінавачваюць у трох эпізодах удзелу ў нібыта масавых беспарадках падчас пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў 2020 году і гвалту.
Частку шпіталя хуткай дапамогі ў Гомлі цалкам аддаюць пад патрэбы параненых у вайне з Украінай расейскіх салдатаў.
Палітоляг Валер Карбалевіч патлумачыў, чаму Лукашэнка так настойліва адмаўляе ўдзел Беларусі ў вайне ва Ўкраіне, ці будзе адпраўка беларускіх салдат ва Ўкраіну, а таксама, як Расея становіцца крыніцай праблем для беларускай эканомікі.
Жыхарка Менску правяла некалькі дзён ў Нароўлі і падзялілася са Свабодай уражаньнямі ад некалі ціхага раённага цэнтру.
Многія беларусы, якія ўцяклі ў выніку перасьледу зь Беларусі ва Ўкраіну, засталіся там і дапамагаюць супрацьстаяць расейскім нападнікам. Хтосьці ўступіў у тэрытарыяльную абарону. Іншыя здаюць кроў, дапамагаюць грашыма, вядуць «інфармацыйную вайну».
1 сакавіка ўкраінскія СМІ са спасылкай на вайсковае кіраўніцтва паведамілі, што часткі Міністэрства абароны Беларусі зайшлі на тэрыторыю Чарнігаўскай вобласьці.
Хлопец працаваў праграмістам і апынуўся ў Кіеве паўгода таму з прычыны перасьледу на радзіме. Цяпер Барсук прыняў рашэньне ўступіць у тэрытарыяльную абарону Ўкраіны
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі і сьпікер Вярхоўнай Рады Руслан Стэфанчук зьвярнуліся да Эўрапарлямэнту з просьбай разгледзець заяўку Ўкраіны на сяброўства ў Эўразьвязе.
Украінскія СМІ і афіцыйныя акаўнты паведамілі, што сёньня «на Чарнігаўшчыну зайшлі беларускія войскі». Але пацьверджаньня гэтаму пакуль няма.
6-гадовую дзяўчынку паранілі ў Марыюпалі падчас абстрэлаў з боку расейскіх вайскоўцаў. Яе не змаглі выратаваць.
На памежных пераходах у Польшчу, Вугоршчыну, Румынію і Малдову стаяць 70-кілямэтровыя чэргі на выезд. Час трапляньня ў Польшчу цяпер складае 3-4 содняў.
Жыхары ўкраінскага паселішча Дабранка выйшлі з акцыяй да аднайменнага пункту пропуску зь Беларусьсю, каб перадаць беларусам, што не дазволяць увайсьці на сваю тэрыторыю ні расейскім, ні беларускім войскам.
Загрузіць яшчэ