На момант пачатку вайны наш суразмоўца знаходзіўся ў Беларусі. «Быў проста ў стане ўтрапеньня. Вырашыў ехаць, змагацца за Ўкраіну», — кажа «Гарэза». Ён праз Польшчу дабраўся да Ўкраіны і далучыўся да палку Каліноўскага.
У Беларусі фіксуецца рост цэнаў, павялічваецца інфляцыя, не спыняюцца палітычныя рэпрэсіі. Што зьменіцца для жыхароў краіны з новага месяца?
Чэмпіён Беларусі па тайскім боксе Іван Ганін вырашыў выставіць на аўкцыён мэдалі, каб дапамагчы ЗСУ.
27 чэрвеня ў Гомлі мелася прайсьці сьвята для ўкраінскіх дзяцей, якія ўцяклі ад вайны. Але ўдзельнікаў, якія сабраліся ў парку палаца Румянцавых і Паскевічаў, разагнала міліцыя.
Распыталі беларусаў, чаго яны больш ня могуць адшукаць на паліцах беларускіх крамаў.
Беларуску Аляксандру на акцыях пратэсту ў райцэнтры затрымлівалі 12 разоў. Саджалі на «суткі» і штрафавалі. Мінімум было 3 дні, максымум — 11. На памяць пра гэта яна зрабіла тату з нумарам артыкулу «23.34», ланцугом і птушкамі.
Украіна пачала шэраг судоў супраць беларускіх прадпрыемстваў за тое, што Рэспубліка Беларусь выступіла хаўрусьніцай Расеі пры нападзе на яе. Даведаліся, што адбываецца ў судах цяпер.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 29 чэрвеня пракамэнтаваў расейскі ракетны ўдар па гандлёвым цэнтры ў Краменчуку, у выніку якога, паводле афіцыйных дадзеных, загінулі 20 чалавек, 59 атрымалі раненьні, звыш 40 прапалі бязь вестак.
27 чэрвеня ў Гомлі мелася прайсьці сьвята для ўкраінскіх дзяцей, якія ўцяклі ад вайны. Але ўдзельнікаў, якія сабраліся ў парку палаца Румянцавых і Паскевічаў, разагнала міліцыя. Сёньня, 29 чэрвеня, мііліцыя затрымала адну з арганізатарак сьвята.
Журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч днямі выйшаў з другой 10-дзённай адседкі ў ШЫЗА. Пра гэта ён напісаў у лісьце родным, датаваным 23 чэрвеня. Інтэрвал паміж першым і другім карцарамі склаў два дні. За якія дакладна правіны пакаралі палітвязьня, невядома.
Аляксандар Лукашэнка 27 чэрвеня надаў 84-гадоваму Мікалаю Чаргінцу званьне народнага пісьменьніка Беларусі. Гэтае званьне не ўручалася ад 1995 году, калі народным стаў Іван Навуменка. Упершыню ў Беларусі званьне атрымаў аўтар, які піша па-расейску.
Стратэгічная канцэпцыя — гэта свайго роду плян таго, як NATO бачыць сьвет.
У горадзенскай турме з 18 траўня праходзіць суд над 12 фігурантамі «справы Аўтуховіча». На судовых паседжаньнях абвінавачаныя ўжо ня раз паведамлялі пра катаваньні, якія прымяняліся да іх падчас затрыманьня, допытаў і зьняволеньня. Ціснуць на абвінавачаных і падчас працэсу.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заклікаў краіны NATO залучыць Украіну ў супольную прастору бясьпекі або надаць такую вайсковую дапамогу, якая забясьпечыць перамогу Ўкраіны ў вайне з Расеяй.
З пачатку нападу Расеі на Ўкраіну і пасьля ўвядзеньня санкцый супраць Расеі і Беларусі продаж тавараў зь Беларусі ў ЭЗ зьмяншаецца. Пры гэтым гандаль усё адно працягваецца. За красавік, трэці месяц вайны, Беларусь прадала тавараў у Эўразьвяз на 3,6 мільярда даляраў.
На днях беларускія ўлады ўнесьлі жанчыну ў сьпіс «тэрарыстаў». Юльяна расказала Свабодзе, чаму, жывучы ў ЗША, вырашыла супрацьстаяць беларускаму рэжыму.
Трох жыхароў Гомельскай вобласьці вінавацяць у падпальваньні рэлейнай шафы на чыгунцы сёлета ў ноч з 28 лютага па 1 сакавіка. Афіцыйна яны праходзяць паводле чатырох артыкулаў, сярод якіх «акт тэрарызму» і «здрада дзяржаве».
Тры чалавекі загінулі, пяць параненыя пасьля ўдару расейскіх сіл па шматпавярховым доме ў Мікалаеве раніцай 29 чэрвеня, паведаміў старшыня абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Кім.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
У Гомельскай вобласьці праходзяць «мабілізацыйныя вучэньні». Іх абяцалі скончыць 1 ліпеня. Але ў канцы чэрвеня жыхары рэгіёну пачалі атрымліваць позвы нават на 5 ліпеня. «Будзе вайна? Мабілізацыя? Пачнецца наступ на Ўкраіну?» — на гэтыя пытаньні Свабодзе адказвае былы ўдзельнік ваенных дзеяньняў.
Загрузіць яшчэ