Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка накіраваў у Палату прадстаўнікоў праект закону аб амністыі.
Пракуратура Цэнтральнага раёну Менску з уласнай ініцыятывы запатрабавала матэрыялы працэсу, які адбыўся 10 красавіка.
Ці існуе сёньня пагроза для незалежнасьці Беларусі? Калі так, то ад каго ці ад чаго яна зыходзіць? На такое пытаньне «Свабоды» адказвалі жыхары Берасьця.
Шклоўскія ўлады не пагадзіліся назваць адну з вуліц у далучанай да райцэнтру вёсцы Вялікае Зарэчча імем беларускага пісьменьніка Міхася Зарэцкага. З прапановай увекавечыць памяць літаратара ў назьве вуліцы зьвярталася мясцовая суполка Таварыства беларускай мовы.
Напярэдадні аднаго з найгалоўнейшых рэлігійных сьвятаў — Уваскрашэнья Хрыстова. Сёлета вернікі ўсіх канфэсіяў сустракаюць Вялікдзень разам.
На кіеўскім майдане прыбіраюць сьмецьце і акультурваюць барыкады — каб і хадзілася зручней, і глядзелася больш прыстойна, і пра магчымую пагрозу нагадвала.
Сёлетні Дзень помнікаў і гістарычных мясьцін Магілёў сустракае зь меншай колькасьцю старых будынкаў, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Некаторыя камяніцы разбураныя, некаторыя перабудоўваюцца.
Прадстаўнікі грамадзкасьці называюць прапанаваны да разгляду праект дэталёвага плянаваньня тэрыторыі Курапатаў сама меней «цынічным» і зьбіраюцца скардзіцца ў пракуратуру і Камітэт дзяржаўнага кантролю.
Суд Цэнтральнага раёну Гомелю 17 красавіка папярэдзіў мясцовых маладафронтаўцаў Андруся Цянюту, Натальлю Крывашэй і Станіслава Булу. 22 лютага яны зладзілі акцыю памялі ахвяраў кіеўскага Эўрамайдану.
У Доме культуры пасёлку Лясны адбыўся сход у рамках грамадзкага абмеркаваньня дэталёвага пляну забудовы раёну Курапатаў. Актывісты патрабуюць выключыць з пляну забудовы альтанкі для грылю, аўтамабільную стаянку і праезд.
17 красавіка аўтапрабег спыніўся ў Магілёве.
Як ставяцца жыхары расейскамоўнай Адэсы да падзей на ўсходзе Украіны, ці падтрымліваюць аддзяленьне рэгіёнаў ці фэдэралізацыю? Апытаньне беларускай Свабоды.
На тэрыторыі Беларусі пачаліся сумесныя вучэньні Сілаў спэцыяльных апэрацыяў беларускага войска і аддзелаў паветрана-дэсантных войскаў Расеі, заявіў Дмытро Тымчук, каардынатар украінскай групы «Інфармацыйны супраціў».
«Расея апошнія гады разважала пра гэтак званы „Русский мир“ (расейскі сьвет). Дык вось цяпер усе пабачылі сапраўднае аблічча: „Русский мир“ — гэта расейская вайна. І больш нічога», — заявіў палітык Аляксандар Дабравольскі.
Менскія гарадзкі і раённы выканкамы праводзяць прадугледжанае законам грамадзкае абмеркаваньне дэталёвага пляну забудовы раёну Курапатаў.
Кіраўнік фэрмэрскай гаспадаркі Мікалай Вінянкоў з Кармянскага раёну ня можа атрымаць у сваё карыстаньне два дзясяткі гектараў зямлі ў сябе дома. Ён езьдзіць за сотню кілямэтраў у Клінцоўскі раён Расеі і там абрабляе зямлю, каб вырошчваць збожжа.
16 красавіка ў Вільні прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай апазыцыі сустрэліся з чатырма амэрыканскімі сэнатарамі, сярод якіх быў і Джон Маккейн.
Генэральная пракуратура накіравала ў Вярхоўны суд крымінальную справу былога намесьніка генэральнага пракурора Беларусі Аляксандра Архіпава, паведаміў журналістам у сераду генпракурор Аляксандар Канюк.
Перасячэньне мяжы з савецкіх часоў — нэрвовая працэдура. Для Дар’і Ліс паездкі за мяжу — рэдкасьць, у багажніку бацькавай машыны абавязкова ляжыць яе электравазок.
Мікалай Валынка, старшыня Незалежнага прафсаюза гарнякоў Данбаса, праз Радыё Свабода зьвярнуўся да беларусаў з просьбай пра падтрымку ў барацьбе за адзіную Ўкраіну:
Загрузіць яшчэ