15 красавіка ў Магілёўскім абласным судзе выступілі з апошнім словам абвінавачаныя па гэтак званай справе Піліпца.
8 красавіка ў Луганску быў захоплены будынак СБУ, які па-ранейшаму знаходзіцца ў распараджэньні сэпаратыстаў. Пра сытуацыю на Луганшчыне Свабодзе распавядае праваабаронца Канстанцін Равуцкі
Гэткае пакараньне прысудзілі віцебскай актывістцы за пікет супраць удзелу ва ўжо мінулых мясцовых выбарах, які адбыўся 22 сакавіка ў Віцебску.
14 красавіка пры Саюзе беларускіх пісьменьнікаў стварылі Таварыства ўкраінскай літаратуры, якое будзе займацца гуртаваньнем украінамоўных беларускіх аўтараў і папулярызацыяй украінскай літаратуры ў Беларусі.
У Бабруйску невялікая група інвалідаў-вазочнікаў, дзяўчатак, рэгулярна кампаніяй выбіраюцца «ў сьвет». Кажуць, так прасьцей пераадолець перашкоды, боязь новага і паказацца людзям, бальшыня зь якіх зрэдку бачаць чалавека ў інвалідным вазку.
Расейскія войскі на мяжы з Украінай знаходзяцца ў стане высокай гатоўнасьці і ў выпадку адпаведнага загаду дасягнуць украінскай тэрыторыі за 12 гадзін.
Вадзім і Аксана Якушыкі зь Бярозы на Берасьцейшчыне цягам некалькіх гадоў адстойваюць свой надзел і дом, які пагражае адабраць мясцовая ўлада. Якушыкі прайшлі шмат судоў, набралі тэчкі ліставаньня з чыноўнікамі, але дабіцца свайго дагэтуль ня могуць.
10 красавіка ў Шклове актывісты апазыцыйных арганізацыяў адзначылі гадавіну наданьня гораду Магдэбурскага права і стварылі Шклоўскі магістрат.
Рыхтуецца да выданьня новая кніга палітвязьня Алеся Бяляцкага «Халоднае крыло Радзімы».
Улада заявіла, што ў 2015 годзе беларусы пачнуць цалкам аплочваць спажытыя электраэнэргію і газ. Як вырастуць плацяжы і што пра гэта кажуць людзі?
Як зьберагчы Ўкраіну, а затым — сыстэму эўрапейскай бясьпекі — ад агрэсіі Крамля? Ці здольны Захад абараніць дэмакратычныя каштоўнасьці, а Ўкраіна — сваю незалежнасьць перад верагодным «перакройваньнем» сьвету па-пуцінску?
Пакуль дзясяткі расейскіх дывэрсантаў едуць са зброяй у руках ва Ўкраіну, дзе інфармуюць сваіх куратараў у Крыме і Расеі пра стан і ступень узброенасьці ўкраінскіх вайскоўцаў, дзясяткі тысяч чалавек далучаюцца да сэпаратысцкіх суполак у сацыяльных сетках і чытаюць артыкулы на прарасейскіх сайтах.
Гарадзенец Вадзім Цярлецкі і Мікалай Аўтуховіч упершыню ўбачыліся, калі палітвязень выйшаў на волю, хоць знаёмыя былі ўжо больш за год. Пазнаёміліся яны завочна. Вадзіма ўразіў лёс палітвязьня, завязалася перапіска.
Пасьля непрацяглага перапынку, зьвязанага з рэвалюцыйнымі падзеямі на Майдане, гамельчукі аднаўляюць паездкі ва Ўкраіну. Людзі перастаюць верыць чуткам пра разгул бандытызму на ўкраінскіх дарогах.
Прадстаўнікі і лідэры чатырох гарадзкіх структур палітычных партыяў ды адной прафсаюзнай суполкі адзіным кандыдатам ад рады дэмакратычных сіл Бабруйску на прэзыдэнцкія выбары 2015 году абралі бібліятэкарку Сьвятлану Грыцэнку
Паводле дадзеных сацыялягічнага апытаньня, Пётар Парашэнка і Юлія Цімашэнка выйдуць у другі тур прэзыдэнцкіх выбараў, аднак бясспрэчным лідэрам застаецца народны дэпутат Пётар Парашэнка.
Вярхоўны суд 8 красавіка адхіліў касацыйную скаргу Аляксандра Грунова, 25-гадовага гамельчука, які ў верасьні 2012 году з асаблівай жорсткасьцю забіў студэнтку Натальлю Емяльянчыкаву.
Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску 7 красавіка асудзіў Тацяну Вінакураву на 4,5 года зьняволеньня за «незаконныя дзеяньні з выбуховымі рэчывамі» і «асабліва злоснае хуліганства», учыненае ля будынку КДБ. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.
Мікалаю Аўтуховічу двойчы прапаноўвалі напісаць прашэньне аб памілаваньні на імя прэзыдэнта.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» выдаў чарговы агляд-хроніку «Сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2013 годзе».
Загрузіць яшчэ