Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка хоча адмяняць закон пра адмысловы статус раёнаў Данбасу


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што так званыя «выбары» ў падкантрольных баевікам раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей ставяць пад пагрозу зрыву ўвесь мірны працэс ды істотна пагаршаюць сытуацыю ў Данбасе.

У сувязі з тым, што «выбары» сэпаратыстаў супярэчаць менскім дамоўленасьцям, Парашэнка паабяцаў вынесьці на сёньняшняе пасяджэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны пытаньне пра адмену закону пра адмысловы статус асобных раёнаў Данбасу.

«У свой час гэты закон выканаў надзвычай важную ролю ў прыпыненьні зьнешняй інтэрвэнцыі, мабілізацыі падтрымкі сьветам менскіх мірных дамоўленасьцяў, пацьверджаньні шчырасьці намераў Украіны па дээскаляцыі сытуацыі ў Данбасе. Мы прадэманстравалі жыхарам Данецкай і Луганскай абласьцей і зьнешняму сьвету шчырае імкненьне Кіева да палітычнага ўрэгуляваньня. Такую магчымасць баевікі адкінулі. Правядзеньне псэўдавыбараў тарпэдавала закон і рэзка абвастрыла сытуацыю ў Данбасе. Тыя шырокія паўнамоцтвы, якія прадугледжваў закон, мы гатовыя выдаваць толькі легітымна абраным органам мясцовага самакіраваньня. А не бандытам, якія самі сябе вянчаюць на царства», — падкрэсьліў украінскі лідэр.

Пры гэтым Парашэнка адзначыў, што дэцэнтралізацыя застаецца для Ўкраіны ключавым элемэнтам палітычнага ўрэгуляваньня на Данбасе. Ён паабяцаў прыняць новы закон пры ўмове вяртаньня ўсіх бакоў да выкананьня менскага пратаколу.

Парашэнка падкрэсьліў, што дыпляматычны шлях урэгуляваньня для Кіева застаецца прыярытэтам. «Але разам з тым мы працягнем інтэнсіўнае ўмацаваньне нашай абараназдольнасьці на выпадак, калі падзеі будуць разьвівацца насуперак нашым жаданьням», — дадаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG