Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International патрабуе неадкладна расьсьледаваць гібель падлеткаў у Данецку


Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International запатрабавала неадкладна, усебакова і бесстаронна расьсьледаваць гібель вучня 8-й клясы і 18-гадовага дзецюка пры абстрэле школы ў Данецку.

Яшчэ чацьвярых юнакоў параніла.

Як гаворыцца на сайце арганізацыі, і сэпаратысты, і ўкраінскія вайскоўцы працягваюць вінаваціць адно аднога ў парушэньні мірнага пагадненьня. «Мы сталі сьведкамі таго, як абодва бакі канфлікту ігнаруюць свае прававыя абавязкі па абароне грамадзянскага насельніцтва, пра што сьведчаць апошнія трагічныя падзеі», — заявіў Дзяніс Крывашэеў, намесьнік дырэктара праграмаў Amnesty International для Эўропы й Цэнтральнай Азіі.

У сераду каля падлеткаў, што гулялі ў футбол на стадыёне 63-й школы, разарваўся снарад. Школа месьціцца недалёка ад данецкага аэрапорту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG