Суд Ленінскага раёну Менску арыштаваў актывіста Маладога фронту Міхаіла Мускага на 20 сутак.
У Данецку сэпаратысты другія суткі трымаюць трох чалавек, захопленых у нядзелю ў Навагродаўцы. Усяго былі выкрадзены шасьцёра мясцовых прафсаюзных актывістаў і дэпутатаў, траіх адпусьцілі. Радыё Свабода ўдалося пагаварыць з адным з вызваленых.
Сёньня пройдуць суды над чатырма затрыманымі перад Чэмпіянату сьвету па хакеі актывістамі зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады Фронт».
У Гомелі 6 траўня будуць судзіць сустаршыню зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога фронту» Андруся Цянюту.
У Гомелі на выходных напалі на прыватны дом гомельскага актывіста Кастуся Жукоўскага з-за таго, што на доме вісіць украінскі сьцяг — лаяліся, зламалі замок у брамцы, пагражалі расправай.
Такія лічбы агучыла сёньня на брыфінгу ініцыятыва «Народны рэфэрэндум».
Прыйшла жалобная вестка, што 30 красавіка на 87-м годзе жыцьця ня стала Ўладзімера Дамашэвіча — празаіка, нарысіста, літаратурнага рэдактара, заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь.
Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры і міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў у суботу абмеркавалі па тэлефоне абвастрэньне сытуацыі ва Ўкраіне.
Карэспандэнтка Расейскай службы Радыё Свабода Алена Рыкаўцава 2 траўня апынулася ў Адэсе на Дэрыбасаўскай вуліцы, калі адбылася першая атака. Яна пакінула цэнтар гораду, калі ад Дома прафсаюзаў былі вывезены першыя целы загінулых. Прапануем вашай увазе яе нататкі
Зь дзевяціпавярховага інтэрнату на вуліцы Панковай, 58 у Ваўкавыску зьбіраюцца выселіць 185 сем’яў без узычэньня іншага жытла. Каля 460 чалавек, сярод якіх малыя дзеці, умомант застаюцца бяз даху над галавой.
Грамадзкі актывіст Ільля Дабратвор адбыў 10 сутак арышту ў турме на вуліцы Акрэсьціна ў Менску.
Паводле былога старшыні Вярхоўнага Савету, генэрала міліцыі Мечыслава Грыба, пытаньне пра тое, будзе падпарадкоўвацца Славянск Кіеву, ці новаму Данбасу, ня так значнае для Ўкраіны.
3 траўня ў Менску ўручаць літаратурную прэмію «Гліняны Вялес».
Паводле вайсковага аглядальніка Аляксандра Алесіна, разагнаўшы «Беркут», украінскія ўлады атрымалі вельмі кваліфікаваных ворагаў.
Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандар Турчынаў падпісаў указ «Аб захадах па павышэньні абароназдольнасьці дзяржавы», якім прадугледжана аднаўленьне прызыву ва ўзброеныя сілы.
У Парку Янкі Купалы народ слухаў выступленьні артыстаў пад піва, шашлыкі і смажаныя каўбаскі.
Афіцыйныя прафсаюзы зладзілі мітынг у Парку Янкі Купалы. Па разнарадцы кожны працоўны калектыў, ВНУ павінны былі забясьпечыць пэўную колькасьць удзельнікаў. Паводле інфармацыі ФПБ, у мітынгу ўзялі ўдзел каля 30 тысяч чалавек.
1 траўня прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі і вэтэраны ўсклалі кветкі да помніка Леніну на плошчы Незалежнасьці ў Менску.
Вёска Гдзень Брагінскага раёну месьціцца на самым поўдні Беларусі. Адсюль да ўкраінскага Чарнобыля рукой падаць, а да сумнавядомай атамнай станцыі не набіраецца й 30 кілямэтраў. Пасьля катастрофы вёску Гдзень двойчы адсялялі. Але тут дагэтуль жывуць людзі.
На Радаўніцу ўлады дазваляюць беларусам бесьперашкодна наведваць могілкі ў паселішчах, якія моцна пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. І дзясяткі тысяч былых перасяленцаў ды іх сваякоў едуць у «зону» пакланіцца магілам продкаў.
Загрузіць яшчэ