На Радаўніцу ўлады дазваляюць беларусам бесьперашкодна наведваць могілкі ў паселішчах, якія моцна пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. І дзясяткі тысяч былых перасяленцаў ды іх сваякоў едуць у «зону» пакланіцца магілам продкаў.
Суполка «Інфармацыйны супраціў» ацаніла пагрозы экстрэмізму ў паўднёва-ўсходніх абласьцях Украіны.
Клюб заўзятараў Russia Unites не плянуе арганізоўваць у Мінску «Рускі марш», сьцьвярджае прэзыдэнт клюбу Эдуард Латыпаў.
З прыходам Радаўніцы дзесяткі тысяч грамадзян Беларусі едуць ў чарнобыльскую зону на могілкі, каб ушанаваць памяць родных і блізкіх, пахаваных на тутэйшых могілках.
На Магілёўшчыне больш за 400 паселішчаў былі адселеныя. Значная тэрыторыя вобласьці застаецца зонай радыяцыйнага забруджаньня. Адзін з самых забруджаных — Чэрыкаўскі раён. Але ў некаторых паселішчах людзі дагэтуль жывуць, нягледзячы на небясьпеку.
Беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі заклікалі ўстрымацца ад накіраваньня ў Беларусь афіцыйных урадавых дэлегацыяў для ўдзелу ў мерапрыемствах, зьвязаных з Чэмпіянатам сьвету па хакеі.
24 красавіка ў Празе адкрылася міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная пятым угодкам абвяшчэньня праграмы «Ўсходняе партнэрства».
Беларуская ўлада плянуе разгрузіць айчынныя прамысловыя склады з дапамогай індывідуальных прадпрымальнікаў: на кожны від імпартнага тавару іх абавяжуць мець у продажы беларускі аналяг. Як паставіліся да такой ініцыятывы гомельскія прадпрымальнікі? Ці згодныя яны прадаваць беларускія «неліквіды» лёгкай прамысловасьці?
24 красавіка суд Маскоўскага раёну Менску разгледзіць справу адносна прэвэнтыўнага нагляду над актывістам Паўлам Вінаградавым.
Публічную сустрэчу з дысыдэнтам-антысаветчыкам, праваабаронцам і публіцыстам Міхасём Кукабакам ладзіць праваабарончы цэнтар «Вясна».
Супрацоўнікі Службы бясьпекі Ўкраіны вызначылі, што да забойства дэпутата Горлаўскага гарсавету Ўладзімера Рыбака датычная група сэпаратыстаў, якая дзейнічае ў Данецкай вобласьці, і афіцэры расейскага спэцназу Ігар Стралкоў і Ігар Бэзьлер.
Супраць былога генэральнага дырэктара бабруйскага акцыянэрнага таварыства «Фандок» Уладзімера Майка распачата адразу некалькі крымінальных спраў.
7 красавіка палітвязьня Парфянкова, які адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі № 9 строгага рэжыму ў Горках, на 6 месяцаў зьмясьцілі ў так званае памяшканьне камэрнага тыпу.
Мэта акцыі — публічна выказаць падтрымку ідэі мацаваньня незалежнасьці Беларусі, а таксама канстытуцыйнага палажэньня пра нэўтралітэт.
«Я ніколі ня думаў, што буду жыць у Чэхаславакіі 1938 году. Для мяне тое, што адбываецца ва ўсходняй Украіне, — люстраны адбітак тых падзеяў. Гэта жудасна разумець, што ты адправіўся амаль на сто гадоў назад».
У Менску затрымалі актывіста Ільлю Дабратвора. Яго вінавацяць у непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі, на 23 красавіка прызначаны суд.
На другі дзень Вялікадня ў вёсцы Маркавічы Гомельскага раёну традыцыйна ладзіцца цікавы веснавы абрад «Ваджэньне сулы».
22 красавіка Магілёўскі абласны суд асудзіў былога старшыню Гомельскага гарвыканкаму Віктара Піліпца на пяць гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Загрузіць яшчэ