Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтар і журналіст Радыё Свабода — у шорт-лісьце прэміі «ПрайдзіСьвету»


Аляксей Знаткевіч
Аляксей Знаткевіч

Журналіст Радыё Свабода Аляксей Знаткевіч пераклаў «Палёт над гняздом зязюлі» Кена Кізі і «Трынаццаць хораў для боскага маркіза» Робэрта Энтана Ўілсана. Сталы аўтар Свабоды Альгерд Бахарэвіч увайшоў у шорт-ліст зь перакладамі казак братоў Грым, «Гісторыі пра карабель прывідаў» Вільгельма Гаўфа і нізкі вершаў «верабей гюрыке» Яна Вагнера.

У намінацыі «Проза» спаборнічаюць Вераніка Бяльковіч, Марыя Мартысевіч, Сяргей Сматрычэнка, Максім Шчур і Альгерд Бахарэвіч. У намінацыі «Паэзія» — Ірына Герасімовіч, Андрэй Гуцаў разам з Алесем Разанавым, Марыя Мартысевіч і Андрэй Хадановіч. У намінацыі «Публікацыя ў «ПрайдзіСьвеце» канкуруюць пераклады Альгерда Бахарэвіча і Аляксея Знаткевіча.

Найлепшыя перакладчыкі будуць вызначаныя і ўганараваныя ў сьнежні 2014 году.

Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч

Сёлета прэмія будзе ўручацца пяты раз. Сярод папярэдніх ляўрэатаў — Вера Бурлак зь перакладам Льюіса Кэрала, Антон Францішак Брыль зь перакладам «Бэўвульфа», Вольга Калацкая зь перакладам Тоні Парсанза, Алеся Башарымава зь перакладам Тувэ Янсан, Сяргей Сматрычэнка зь перакладамі Вацлава Граб’е, Сяргей Шупа зь перакладам Міленкі Ергавіча ды іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG