Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуціна на саміце G20 віталі словамі: «Вам належыць убрацца з Украіны»


Уладзімер Пуцін на саміце «Вялікай дваццаткі»
Уладзімер Пуцін на саміце «Вялікай дваццаткі»

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін у размове з прэм’ер-міністрам Канады Стывэнам Харпэрам на саміце «Вялікай дваццаткі» ў Аўстраліі паўтарыў пазыцыю Масквы пра тое, што расейскіх войск ва Ўкраіне няма. Размова адбылася, паводле Reuters, пасьля таго, як Пуцін падышоў да Харпэра і працягнуў яму руку для вітаньня. «Хіба што я пацісну вам руку, але раней мушу сказаць адну рэч: вам належыць убрацца з Украіны», — сказаў Харпэр.

«На жаль, гэта немагчыма зрабіць. Нас там няма», — перадае адказ Пуціна ягоны прэсавы сакратар Дзьмітры Пяскоў.

Пра далейшае знаходжаньне Ўладзімера Пуціна на саміце зьвесткі супярэчлівыя. Агенцтва Reuters з спасылкай на неназваную крыніцу ў расейскай дэлегацыі перадало, што прэзыдэнт Расеі можа пакінуць саміт, які адкрыўся ў суботу і працягнецца два дні, раней за яго заканчэньне. Паводле крыніцы ў расейскай дэлегацыі, на якую спасылаецца Reuters, Пуцін можа прапусьціць паседжаньне 16 лістапада з-за сустрэч у Маскве, якія патрабуюць ягонага ўдзелу. Аднак Дзьмітрый Пяскоў гэтыя зьвесткі ў размове з Інтэрфаксам абверг: «Прэзыдэнт Расеі не плянуе датэрмінова пакідаць саміт у Брысбэне».

Надоечы прэзыдэнт ЗША Барак Абама падчас выступу перад студэнтамі ўнівэрсытэту Квінслэнду ў Брысбэне заявіў, што Вашынгтон ачольвае намаганьні ўсясьветнай супольнасьці ў супрацьстаяньні расейскай агрэсіі адносна Украіны, і назваў гэтую агрэсію «ўсясьветнай пагрозай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG