Ці трэба лічыць пераход Беларусі на маскоўскі час палітычным ці эканамічным крокам, або гэта выключна астранамічная праблема? З гэтым пытаньнем Радыё Свабода зьвярнулася да вядомых беларусаў.
«Каму патрэбна сьмяротнае пакараньне» — такую назву носіць кніга, якую прэзэнтуюць у Менску сёньня, 9 кастрычніка, напярэдадні Сусьветнага дня супраць сьмяротнага пакараньня. Напярэдадні Свабода пагутарыла з аўтарам кнігі Валерыем Філіпавым.
Праект Эўразійскага эканамічнага саюзу трымаецца на падабенстве палітычных рэжымаў у Расеі, Беларусі і Казахстане, таму любая палітычная трансфармацыя ў гэтых краінах можа зьнішчыць саюз. Такую думку ў інтэрвію Радыё Свабода выказаў расейскі палітоляг, кіраўнік «Палітычнай экспэртнай групы» Канстанцін Калачоў.
Імклівая дэвальвацыя расейскага рубля змушае беларусаў пазбаўляцца ад гэтай валюты. Тыя, хто езьдзіць у Расею на заробкі і вязе назад у Беларусь расейскія рублі, імкнуцца цяпер мяняць іх на больш цьвёрдую валюту.
Сваімі згадкамі пра народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава, 90-годзьдзе якога адзначылі сёлета, са Свабодай падзяліўся ягоны гарадзенскі сябар, 80-гадовы Вітольд Іваноўскі.
Чакаюць толькі ўзгадненьня з Аляксандрам Лукашэнкам, паведаміў журналістам галоўны архітэктар гораду Віталь Дубік.
Аляксандар Буракоў настойваў, што беларуская канстытуцыя і ратыфікаваны Беларусьсю Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах гарантуюць яму права на выраб і распаўсюд інфармацыі
Ваенная пракуратура пачала вытворчасьць аб дзейнасьці 8 былых міністраў абароны Ўкраіны на прадмет развалу ўзброеных сіл краіны.
Істотнай актывізацыі баевікоў і расейскіх вайскоўцаў у Данбасе апошнім часам не назіраецца, але ўпартыя баі за данецкі аэрапорт працягваюцца і ня выключаны наступ на Марыюпаль.
7 кастрычніка Ленінскі суд Магілёва пачаў разглядаць адміністрацыйную справу супраць незалежнага журналіста Аляксандра Буракова. Яго вінавацяць у незаконным вырабе прадукцыі для замежнага сродку масавай інфармацыі.
Пытаньне ўдзелу прэзыдэнта Ўкраіны ў саміце кіраўнікоў краін СНД, які адбудзецца 10 кастрычніка ў Менску, пакуль ня вырашана.
Бэйсбол у Беларусі — від спорту, які не назавеш папулярным. Для многіх беларусаў ён наагул малавядомы, а калі і вядомы, дык толькі як нейкая амэрыканская экзотыка.
Двое сяброў Свабоднага прафсаюзу Беларускага з Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў атрымалі паведамленьні, што зь імі ня будуць падаўжаць працоўныя адносіны.
Гутарка з маці Аляксандра Грунова, асуджанага Гомельскім абласным судом на сьмяротнае пакараньне за асабліва жорсткае забойства студэнткі Натальлі Емяльянчыкавай. 6 кастрычніка ў Беларусі распачалася грамадзкая кампанія «Тыдзень супраць пакараньня сьмерцю».
Сёньня аб 11 гадзіне адбылося разьвітаньне зь сябрам Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, былым палітвязьнем, мастаком Рыгорам Кійко.
Падтрымка большасьцю беларусаў расейскай пазыцыі адносна анэксіі Крыму і канфлікту ў Данбасе — гэта перш за ўсё вынік цесных гістарычных і культурных сувязяў беларусаў і расейцаў, а ня вынік прапаганды расейскага тэлебачаньня.
Дзень беларускай вышыванкі, які ўпершыню адбыўся 5 кастрычніка ў прасторы «ДК», наведала больш за 1500 чалавек. Радыё Свабода пагутарыла з Паўлам Белавусам, дырэктарам «АртСядзібы», якая ініцыявала фэстываль.
Фэдэральная служба па вэтэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расеі ўвяла забарону на пастаўкі ў Расею прадукцыі беларускага дзяржаўнага мясаперапрацоўчага прадпрыемства «Аршанскі мясакансэрвавы камбінат».
У кватэру былога палітвязьня і актывіста анархісцкага руху Аляксандра Францкевіча з раніцы спрабуюць трапіць супрацоўнікі міліцыі. Зь якой прычыны — невядома.
Манэж, гатэль ды рэстарацыя могуць зьявіцца ў тэатральным корпусе палаца Сапегаў у Ружанах. Цяпер корпус рэстаўруецца.
Загрузіць яшчэ