Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні паставілі помнік апекуну гораду сьвятому Губэрту. ФОТА


Бронзавы помнік сьвятому Губэрту зьявіўся на рагу вуліц Савецкай і Кастрычніцкай 17 верасьня. На гранітным пастамэнце стаіць сьвяты Губэрт, а побач зь ім — алень з крыжам на галаве. Аўтар скульптуры — Уладзімер Панцялееў. Фігуру паставілі да Дня гораду.

Сьвяты Губэрт — каталіцкі сьвяты, які памёр у VIII стагодзьдзі, заступнік паляўнічых. Паводле легенды, аднойчы сьвяты Губэрт падчас прагулкі ў лесе ўбачыў аленя з залатым крыжам паміж рагамі. Алень сьвятога Губэрта выяўлены на гербе Горадні з XVI стагодзьдзя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG