Савецкі суд Гомля арыштаваў блогера Максіма Філіповіча яшчэ на пяць сутак.
Свабода зьвязалася з намесьніцай начальніка аддзелу адукацыі, спорту і турызму Ленінскага раёну гораду Бабруйску Аленай Мельнік. Пра затрыманьні яна даведалася ад нашай карэспандэнткі і была вельмі зьдзіўленая.
Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Літвы Лінас Лінкявічус называе словы Лукашэнкі пра тое, што ў Літве маглі рыхтаваць узброеных правакатараў, выдумкай і высмактанымі з пальца небыліцамі.
Сілавыя структуры зрабілі ўсё, каб віцебскія актывісты ня трапілі на акцыю, яшчэ на пачатку сакавіка анансаваную «Радай дэмакратычных арганізацый і неабыякавых грамадзян Віцебску».
Актывіста кампаніі «Гавары праўду» Ігара Грышанава трэці дзень утрымліваюць у аршанскім ізалятары.
У Аршанскім раённым судзе разгледзелі справу сустаршыні БХД Паўла Севярынца, затрыманага 12 сакавіка пасьля «Маршу недармаедаў». Яго пакаралі 15 суткамі арышту
У Горадні адзначылі 75-ю гадавіну прафэсара Міхася Ткачова, які памёр у 1992 годзе. У Цэнтры гарадзкога жыцьця сабраліся пераважна тыя, хто некалі наведваў гісторыка-культурны клюб «Паходня», прэзыдэнтам якога быў гісторык і археоляг Ткачоў.
Правааабаронца Леанід Сьвецік падаваў заяўку ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну з тым, каб правесьці імпрэзу ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў — адмыслова вызначаным месцы для правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
Ва Ўправе БНФ сьвяточнай вечарынай адзначылі 99-я ўгодкі прыняцьця Другой устаўной граматы БНР.
Ігара Казьмерчака, кіраўніка моладзевага грамадзкага абʼяднаньня «Зьвяз», 9 сакавіка выклікаў на гутарку сьледчы.
Затрыманы сёньня ранкам адзін зь лідэраў «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч знайшоўся ў судзе Савецкага раёну Менску. Працэс доўжыўся да паловы на 21-ю гадзіну. Дашкевіча пакаралі трыма суткамі арышту.
«Музыка бязь межаў» — выстава, якая раскрывае некаторых беларускіх музыкаў зь нечаканага боку. Публіка ўбачыць музыкаў як мастакоў.
Сёньня ў Курапатах адбываецца агульнанацыянальны мітынг, на якім актывісты зьбіраюцца вырашаць лёс лягеру.
Сусьветна вядомы літоўскі паэт, пісьменьнік, публіцыст і праваабаронца Томас Вянцлава прыехаў у Беларусь прэзэнтаваць кнігу сваіх твораў у перакладах на расейскую мову.
Будаўнічыя работы каля Курапатаў прыпыненыя на тыдзень, лягер застаецца, пакуль ня будзе рашэньня пра афіцыйнае спыненьне будоўлі. Пра гэтыя і іншыя падзеі — у выніках дня ад Радыё Свабода.
Свабодзе ўдалося пагутарыць зь людзьмі, якім паводле розных абставінаў давялося кантактаваць з Ігарам Беленькім, які «сядзеў пад вышкай яшчэ малалеткам», аднак яму дараваў жыцьцё ажно сам кіраўнік дзяржавы.
Сяргей Пальчэўскі прыкуў сябе да грузавіка. Зьміцер Дашкевіч узьлез да дах трактара.
Падзеі 24 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.
Дзяржава дагэтуль адмаўляе ў рэгістрацыі арганізацыі «Маці-328» — супольнасьці бацькоў, чые дзеці асуджаныя паводле артыкула 328 КК «Незаконны абарот наркатычных сродкаў».
23 лютага жыхары і актывісты правялі сход каля будоўлі офіснага цэнтру каля Курапацкага лесу. Яны запатрабавалі ад Менгарвыканаму спыніць будоўлю, якую лічаць незаконнай.
Загрузіць яшчэ