Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы замежжа адкрылі «народныя амбасады» ў 20 краінах


Сьвятлана Ціханоўская

У Міжнародны дзень правоў адбылося віртуальнае адкрыцьцё «народных амбасадаў» Беларусі па ўсім сьвеце.

Праект запушчаны супольнасьцю беларусаў замежжа пры падтрымцы Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня. Народныя амбасады нацэлены на абарону правоў, падтрымку і салідарызацыю беларусаў, якія жывуць у розных краінах сьвету.

«Народныя амбасады» будуць арганізоўваць сустрэчы з прадстаўнікамі дыпляматычнага корпусу, узаемадзейнічаць з арганізацыямі беларускай дыяспары, праводзіць інфармацыйныя, эканамічныя і культурныя мерапрыемствы. Кантактная інфармацыя разьмешчана на сайце belarusabroad.org.

Пачатак працы прадстаўніцтваў падтрымала Святлана Ціханоўская:

«Народныя амбасады нацэленыя на абарону правоў, падтрымку і салідарызацыю беларусаў, якія жывуць у розных краінах сьвету», — сказала яна па відэасувязі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG