Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што гатовая ўзначаліць краіну ў пераходны пэрыяд. ВІДЭА


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

У тэлеграм-канале Сьвятланы Ціханоўскай і на ютубе зьявіўся яе новы відэазварот, у якім яна заяўляе, што гатовая ўзначаліць краіну на пераходны пэрыяд.

«Усе мы разумеем, што рэжым развальваецца. І за этапам ціску і пратэсту непазьбежна пачнецца этап дыялёгу. Людзі з сыстэмы акажуцца ў сытуацыі, калі ім выгадней сесьці за стол перамоваў, а не ваяваць з уласным народам.

Мяне многія пытацца, ці гатовая я быць лідэрам народу ў гэты момант. Так, я афіцыйна заяўляю, што гатовая ўзначаліць краіну ў пераходны пэрыяд. Я бяру на сябе гэтую адказнасьць, бо ведаю, што я не адна. Мая мэта — аб’яднаць найлепшых экспэртаў і дэмакратычныя сілы, каб Беларусь падышла да новых выбараў з найменшымі шокамі.

Для гэтага створаная Каардынацыйная Рада і Кабінэт прадстаўнікоў па розных сфэрах, і кожны зь іх працуе ў інтарэсах беларусаў. Мы ўжо распрацавалі канцэпцыю правядзеньня новых выбараў, праект канстытуцыйнай рэформы, якая будзе праведзеная пасьля сыходу Лукашэнкі, праграмы эканамічнай дапамогі слабым групам і падтрымкі малога і сярэдняга бізнэсу.

Мы працягваем аказваць ціск на рэжым і працуем над тым, каб аблягчыць і паскорыць пераходны пэрыяд і вярнуць улпду народу.

Яшчэ летам я абяцала вам, што падрыхтую ўмовы для правядзеньня новых празрыстых выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, і сваё слова я трымаю».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG