Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пагадненьне ў справе брэксыту: ЭЗ і Вялікабрытанія дамовіліся працягнуць перамовы


Борыс Джонсан і Ўрсуля фон дэр Ляен
Борыс Джонсан і Ўрсуля фон дэр Ляен

Вялікабрытанія і Эўрапейскі Зьвяз дамовіліся працягнуць перамовы аб умовах брэксыту пасьля заканчэньня ўсталяванага імі крайняга тэрміну ў нядзелю.

Заяву аб намеры ў найбліжэйшыя дні «прайсьці яшчэ адну мілю» 13 сьнежня апублікавалі брытанскі прэм’ер Борыс Джонсан і старшыня Эўрапейскай камісіі Ўрсуля фон дэр Ляен.

«Мы даручылі камандам працягнуць перамовы і паглядзець, ці можна дасягнуць згоды нават на гэтай позьняй стадыі», — гаворыцца ў заяве.

Урсуля фон дэр Ляен дадала, што перамовы будуць працягвацца ў Бруселі.

Пры гэтым Борыс Джонсан ў камэнтары журналістам заявіў, што бакі пакуль «яшчэ вельмі далёкія адзін ад аднаго» ў некаторых ключавых пытаньнях.

«Але там, дзе ёсьць жыцьцё, ёсьць надзея, мы будзем далей размаўляць, каб убачыць, што можна зрабіць. Вялікабрытанія дакладна ня выйдзе зь перамоваў», — сказаў Джонсан.

У Вялікабрытаніі расьце занепакоенасьць тым, што краіна 31 сьнежня можа канчаткова выйсьці з ЭЗ без пагадненьня.

І прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Борыс Джонсан, і прэзыдэнт Эўракамісіі Урсуля фон дэр Ляен заяўлялі, што «адмова ад зьдзелкі» цяпер зьяўляецца найбольш верагодным зыходам.

Афіцыйныя асобы папярэдзілі, што могуць узьнікнуць сур’ёзныя перабоі ў гандлі паміж Вялікабрытаніяй і кантынэнтальнай Эўропай, а сцэнар адмовы ад зьдзелкі можа выклікаць абвал на фінансавых рынках.

Сярод іншага, бакі зайшлі ў тупік ў пытаньні прадстаўленьня Лёндану доступу з нулявымі тарыфамі і квотамі на адзіны рынак ЭЗ.

  • Вялікабрытанія выйшла з Эўразьвязу 31 студзеня, але з тых часоў краіна гандлюе з блёкам практычна на тых жа ўмовах. Пераходны пэрыяд з ЭЗ сканчаецца 31 сьнежня.
  • Правал дамовы зь Вялікабрытаніяй можа стварыць хаос на межах ЭЗ з прычыны абкладаньня тавараў мытам і іншых мерапрыемстваў. Гэты сцэнар таксама парушыць фінансавыя рынкі і ланцужкі паставак па ўсёй Эўропе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG