Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія рэкордна павялічвае абаронны бюджэт


Барыс Джонсан
Барыс Джонсан

Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан сёньня абвяшчае пра рэкордныя інвэстыцыі ў вайскова-прамысловы комплекс за апошнія 30 гадоў.

Як паведаміла BBC, у наступныя чатыры гады брытанскае міністэрства абароны штогод будзе атрымліваць дадатковыя 4 мільярды фунтаў звыш звычайнага гадавога бюджэту. BBC называе гэтае павелічэньне рэкордным. Грошы пойдуць на разьвіцьцё кібэрбясьпекі і праектаў у разьвіцьці касьмічнай прасторы. У рамках гэтых праектаў будзе створана каля 40 тысяч працоўных месцаў.

На думку Джонсана, дадатковыя інвэстыцыі павінны дапамагчы Брытаніі «ўзмацніць свой глябальны ўплыў». Сёньня гадавы бюджэт брытанскага Міністэрства абароны складае каля 40 мільярдаў фунтаў. Такім чынам, дадатковыя 16,5 мільярда на працягу чатырох гадоў павялічаць яго прыблізна на 10%.

«Гэта наш шанец завяршыць эпоху адступленьня, пераўтварыць узброеныя сілы, абʼяднацца і разьвіць краіну, укараніць новыя тэхналёгіі, абараніць нашых людзей і лад жыцьця», — сказаў Джонсан.

Аглядальнік BBC у пытаньнях абароны Джонатан Біл цытуе ценявога міністра абароны Джона Гілі, які заявіў, што дадатковыя сродкі «дапамогуць абароне Вялікай Брытаніі аднавіцца пасьля дзесяцігодзьдзя заняпаду». Ён таксама заклікаў аддаваць прыярытэт высокакваліфікаваным вайскоўцам, а не высокатэхналягічнай зброі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG