Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці прагаласавалі б брытанцы за Brexit сёньня. Ёсьць вынікі дасьледаваньня


Калі б рэфэрэндум па Brexit адбыўся сёньня, то 40 адсоткаў брытанцаў прагаласавалі за выхад, супраць — 45%. 13% ня ўдзельнічалі б у такім рэфэрэндуме альбо не ведаюць, як бы галасавалі, гаворыцца ў дасьледаваньні брытанскага дасьледчага цэнтру YouGov.

31 студзеня Вялікабрытанія перастане быць чальцом ЭЗ. На рэфэрэндуме 2016 года 51,89 працэнта выказаліся за выхад з ЭЗ.

У Вялікабрытаніі адсотак людзей, гатовых прагаласаваць за знаходжаньне ў ЭЗ, складае 45% — столькі ж, колькі і ў 2016 годзе. Аднак толькі 40 адсоткаў заяўляе, што галасавалі б за выхад з ЭЗ.

Цікава, што працэнт людзей, якія лічаць, што перад ЭЗ яркая будучыня, павялічыўся за апошнія чатыры гады. Сёньня 32% жыхароў каралеўства выказваюць аптымізм адносна будучыні эўрасупольнасьці. У 2016 годзе такіх было 25%. Але 49% рэспандэнтаў выказваюць пэсымізм адносна будучыні ЭЗ.

Дасьледаваньне Eurotrack YouGov паказвае, што стаўленьне да Эўразьвязу ў сямі краінах ЭЗ у большасьці выпадкаў зьмянілася да больш праэўрапейскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG