Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters: замежныя хакеры ўзламалі электронную пошту Міністэрства фінансаў ЗША


Хакеры, падтрыманыя ўладамі замежнай дзяржавы, атрымалі доступ да ўнутранай электроннай перапіскі Міністэрства фінансаў ЗША і фэдэральнага агенцтва, якое займаецца рэгуляваньнем ў галіне тэлекамунікацый, у тым ліку інтэрнэту.

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы.

Ёсьць таксама асьцярогі, што хакеры выкарысталі тыя ж самыя мэтады ўзлому адносна іншых дзяржаўным структураў ЗША — не паведамляецца, да якіх.

У Радзе нацыянальнай бясьпекі заявілі, што ведаюць аб паведамленьнях пра хакерскія напады і «робяць усё неабходнае». Сам факт нападаў пры гэтым не пацьверджаны і не зьняпраўджаны. Reuters, аднак, паведамляе, што нападу на Міністэрства фінансаў было прысьвечана спэцыяльнае пасяджэньне Рады нацыянальнай бясьпекі, якое прайшло ў суботу.

Якая менавіта дзяржава, як мяркуецца, стаяла за атакай — пакуль невядома. Тое, што гаворка ідзе менавіта аб дзяржаўным удзеле, на думку крыніц, відавочна, бо атака была праведзена на вельмі высокім тэхнічным узроўні.

  • Раней ЗША абвінавачвалі ў арганізацыі хакерскіх нападаў на сваю тэлекамунікацыйную і інфармацыйную інфраструктуру ўлады розных краін — у тым ліку Расеі, Ірану, Кітаю і Паўночнай Карэі.
  • Некалькі дзён раней паведамлялася аб тым, што адна зь вядучых сусьветных кампаній у сфэры кібербясьпекі, амэрыканская FireEye зазнала хакерскі ўзлом.
  • Як піша The Washington Post са спасылкай на кіраўніцтва фірмы, хакеры выкралі каштоўныя інструмэнты, якія кампанія выкарыстоўвае для выяўленьня уразьлівасьцяў у кампутарных сетках кліентаў.
  • У FireEye мяркуюць, што за атакай могуць стаяць людзі, якія карыстаюцца падтрымкай на дзяржаўным узроўні. «Мы сталі сьведкамі нападу з боку дзяржавы, якая мае высакаклясныя наступальныя магчымасьці», — падкрэсьліў кіраўнік FireEye Кевін Мандыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG