Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянальная выведка ЗША абвінаваціла Іран і Расею ў крадзяжы зьвестак пра выбарнікаў


Джон Рэткліф, кіраўнік Нацыянальнай выведкі ЗША
Джон Рэткліф, кіраўнік Нацыянальнай выведкі ЗША

Кіраўнік Нацыянальнай выведкі ЗША Джон Рэткліф заявіў 21 кастрычніка, што іранскія хакеры накіравалі выбарнікам у Флорыдзе і Алясцы электронныя паведамленьні з пагрозамі і патрабаваньнямі галасаваць за Дональда Трампа.

«Мы атрымалі пацьверджаньне, што інфармацыя аб рэгістрацыі выбарнікаў была атрыманая [асобна] Іранам і асобна Расеяй», — сказаў Рэткліф падчас сьпешна арганізаванай прэс-канферэнцыі.

Паводле выведных службаў, іранскія хакеры скарысталіся выкрадзенымі імі зьвесткамі аб рэгістрацыі выбарнікаў у гэтых двух штатах. Джон Рэткліф запэўніў амэрыканцаў, што сама працэдура галасаваньня і падліку галасоў надзейна абаронена ад вонкавага ўмяшаньня. Паведамленьні, што шле Іран, нацэленыя на распальваньне страху ў выбарнікаў, правакаваньне беспарадкаў і нанясеньне выбарчай шкоды прэзыдэнту Трампу, дадаў Рэткліф. Паводле яго, расейскія хакеры таксама змаглі атрымаць доступ да зьвестак аб рэгістрацыі выбарнікаў, але пакуль яны не скарысталіся гэтымі зьвесткамі ў сваіх апэрацыях.

Амэрыканскія афіцыйныя асобы чакаюць рэзкага ўзмацненьня спробаў замежнага ўмяшаньня ў амэрыканскі выбарчы працэс у апошнія дні перад прэзыдэнцкімі выбарамі 3 лістапада. Яны заклікаюць выбарнікаў крытычна ставіцца да навін і інфармацыі, якая распаўсюджваецца ў інтэрнэце, у тым ліку пра месца знаходжаньня выбарчых участкаў і патрабаваньні да выбарнікаў, і спадзявацца толькі на афіцыйныя зьвесткі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG