Цяпер у закон прапануюць новыя зьмены. Глядзім, якія пункты закону мянялі і што на гэта ўплывала.
Журналіст Дзяніс Івашын амаль месяц сядзіць у СІЗА горадзенскай турмы. Ён расьсьледаваў, як былыя ўкраінскія бэркутаўцы ўладкоўваюцца на працу ў беларускі АМАП.
Віктар Бабарыка сёньня ўпершыню выступіў у судзе. Ён назваў свой перасьлед палітычна матываваным.
Свабода працягвае цыкль размоваў з галоўнымі рэдактарамі недзяржаўных СМІ. У новай публікацыі размаўляем з галоўнай рэдактаркай выданьня «Kyky.org» Насьцяй Рагаткай.
Горадзенскі рок-музыкант Ігар Банцэр, які сёлета трымаў «сухую галадоўку» 16 дзён у СІЗА, расказаў, чаму ён не памёр без вады, як да яго ставіліся турэмнікі і ці была галадоўка ягоным чарговым пэрформансам.
У красавіку 25-гадовы юбілей адзначыць бадай што самая вядомая праваабарончая арганізацыя Беларусі «Вясна». У сакавіку ўлады распачалі супраць вясноўцаў крымінальную справу за «масавыя беспарадкі».
5 красавіка «Беларусбанк» замарозіў банкаўскі рахунак Сьвятланы Ціханоўскай.
2 красавіка Палата прадстаўнікоў разгледзела цэлы шэраг зьменаў у заканадаўства: ад законапраекту аб недапушчэньні рэабілітацыі нацызму да законапраекту аб масавых мерапрыемствах.
Даведаліся ў арганізатарак і творцаў, чым выстава адметная і чаму так важна яе паказаць.
Былая тэрапэўтка 10-й менскай лякарні Дар'я Чэхава на пачатку верасьня зьехала ў Латвію пасьля ціску сілавікоў. Доктарка расказала Свабодзе, як склалася яе жыцьцё праз 7 месяцаў пасьля пераезду.
Паводле інфармацыі сваякоў абвінавачаных, прыблізна такая сума кампэнсацыі была агучана на гэты момант у ходзе судовых паседжаньняў.
Сем жыхароў Гомля зладзілі ў лесе пікнік: на вогнішчы смажылі шашлыкі. «Гэта было глыбока ў лесе, амаль ноччу, каля 23 гадзін. Раптам прыехаў сіні бус і міліцэйская „Газэль“ і нас усіх затрымалі», — расказала Свабодзе жыхарка Гомля Сьвятлана.
У Магілёве суд адправіў мясцовага жыхара на 2 гады ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за зьнявагу трох міліцыянтаў і абавязаў выплаціць ім 2 850 рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды. Між тым пацярпелыя намагаліся адсудзіць у абвінавачанага 13 тысяч рублёў.
На Беларускай валютна-фондавай біржы даляр прадаюць з рэкордам 2021 году.
Красавіцкія пляны беларускіх недзяржаўных выдавецтваў небагатыя. Гэта вынік у тым ліку і моцнага прэсінгу ўладаў на нацыянальны культурны сэгмэнт.
У жніўні 2020-га частка працаўнікоў «Беларуськалію» запатрабавала адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, вызваленьня палітвязьняў і ўсіх асуджаных за пратэсты, правядзеньня новых прэзыдэнцкіх выбараў.
У Магілёве перакладчыку, краязнаўцу і актывісту Таварыства беларускай мовы Анатолю Прасаловічу прысудзілі яшчэ сем дзён арышту на дадатак да сямі, якія ён ужо адбывае. Гэтым разам яго пакаралі за рэпост публікацыі, адным з элемэнтаў якой была нацысцкая сымболіка (ч. 1. Арт. 19.10 КАПП).
Трох асобаў затрымалі ў Парыжы пры спробе трапіць на тэрыторыю прэзыдэнцкага палацу, піша француская прэса. Свабода даведалася, што адным зь іх быў беларускі мастак і пэрформансэр Аляксей Кузьміч.
Калі стала зразумелым, што Беларусь ня стане часткай Расеі? Ці стаў саюз дзьвюх краінаў інструмэнтам «даеньня» Беларусьсю Расеі? Ці захаваецца саюз з Расеяй у выпадку кардынальных палітычных зьменаў у Беларусі?
Наступныя парлямэнцкія выбары пройдуць паводле прапарцыйнай сыстэмы, паводле партыйных сьпісаў. Апазыцыя праігнаравала галасаваньне за папраўкі.
Загрузіць яшчэ