У канцы чэрвеня пад Лісічанскам зьніклі бязь вестак шасьцёра беларусаў, якія ваявалі на баку Ўкраіны. Свабода даведалася падрабязнасьці.
20-гадовую Дануту Перадню беларускія ўлады прызналі «тэрарысткай» — за рэпост паведамленьня ў чаце. Суд пакараў яе зьняволеньнем на 6,5 гадоў. Для многіх такі прысуд стаў шокавым. Свабода сабрала зьвесткі пра дзяўчыну.
Мэра гораду Славянску Данецкай вобласьці Вадзім Лях заявіў аб напружанай сытуацыі ў горадзе і інтэнсіўных расейскіх абстрэлах пасьля адыходу ўкраінскай арміі зь Севераданецку Луганскай вобласьці.
У заяве МЗС Польшчы адзначылі, што гэтая «ганебная падзея» — прыклад парушэньня цяперашнімі беларускімі ўладамі ўсіх абавязаньняў у дачыненьні да мэмарыяльных аб'ектаў на сваёй тэрыторыі.
Журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык, які літаральна за 3 гадзіны суду атрымаў 6 гадоў пазбаўленьня волі, чакае разгляду апэляцыі. Адбываць пакараньне Андрэй будзе ў наваполацкай калёніі № 1 узмоцненага рэжыму.
Полк імя Кастуся Каліноўскага паведаміў, што 26 чэрвеня ў баях пад Лісічанскам загінуў камандзір батальёну “Волат” Іван “Брэст“. За дзень да сьмерці Свабода гутарыла зь беларускім добраахвотнікам.
Жыхар Асіповічаў Сяргей Ланавенка «ня мог застацца ўбаку» і паехаў ваяваць на Данбас — за Расею. Крымінальны кодэкс пагражае беларусам за найміцтва 7 гадамі турмы. Але Ланавенка спакойна прыяжджае ў Беларусь з фронту на «кароткачасовы адпачынак». І нават раздае камэнтары.
Замежным акцыянэрам 190 кампаній з замежным капіталам — як юрыдычным, так і фізычным асобам — забаронена нешта рабіць са сваімі актывамі ў Беларусі без дазволу беларускіх уладаў.
5 ліпеня ў Варшаве дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская разам з кіраўніком Нацыянальнага антыкрызіснага кіраўніцтва Паўлам Латушкам правяла прэс-канфэрэнцыю, падчас якой расказала, сярод іншага, пра наступныя крокі падтрымкі беларусаў польскімі ўладамі.
Беларусы працягваюць браць удзел у вайне ва Ўкраіне з абодвух бакоў. Гібель нашых суайчыньнікаў, якія ваююць за Расею, нідзе асобна не фіксуецца, факты трэба шукаць у шматлікіх суполках, якія паведамляюць пра сьмерці на вайне.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1232 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.
Даччынае прадпрыемства «Беларуснафты» ва Ўкраіне «Сервіс Ойл», карпаратыўныя правы і тэхніку якога арыштавала Падольская акруговая пракуратура Кіева, дабілася праз суд скасаваньня арышту на свае рахункі ў трох банках Украіны.
У Швайцарыі праходзіць міжнародная канфэрэнцыя аб аднаўленьні Ўкраіны пасьля вайны, якую параўноваюць з «плянам Маршала».
Ва Ўкраіне грамадзяніна Беларусі пакаралі ўмоўным тэрмінам за сэкс у публічным месцы, хоць улады заяўлялі, што за гэтыя «хуліганскія» дзеяньні яму разам з жанчынай уручылі позвы ў войска.
Зраўнялі зь зямлёй пахаваньні ў вёсцы Мікулішкі Ашмянскага раёну Горадзенскай вобласьці.
Сталі вядомыя даты трох новых судовых працэсаў у дачыненьні да журналіста Свабоды Алега Грузьдзіловіча, які адбывае пакараньне ў Магілёўскай калёніі № 15.
Праз забарону прамых пералётаў зь Менску ў шэраг эўрапейскіх краін сёлетні адпачынак беларусаў абмежаваны ў геаграфіі. Глядзім, якія варыянты прапануюць у Беларусі і за мяжой.
Справу ў закрытым рэжыме разглядае Гомельскі абласны суд. Журналістку судзяць па артыкуле «Здрада дзяржаве». Ёй пагражае да 15 гадоў зьняволеньня.
Гэты ўжо другі раз, калі старшыня камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных ня зможа ўдзельнічаць у сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ з той прычыны, што яму адмаўляюцца выдаць шэнгенскую візу.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1234 чалавекі. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.
Загрузіць яшчэ