Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія не дала дэпутату Савіных візу для ўдзелу ў сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ


Андрэй Савіных
Андрэй Савіных

Гэты ўжо другі раз, калі старшыня камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных ня зможа ўдзельнічаць у сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ з той прычыны, што яму адмаўляюцца выдаць шэнгенскую візу.

Беларуская дэлегацыя не атрымала візаў для ўдзелу ў 29-й сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якая праходзіць у Вялікай Брытаніі ў Бірмінгеме. Пра гэта заявіў старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Андрэй Савіных, перадае БелТА.

«Мы падалі заяву на візу ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі брытанскага боку і ў патрэбны тэрмін. Пад надуманымі крывадушнымі падставамі ў візе нам было адмоўлена», — сказаў Савіных.

Паводле яго слоў, дэпутаты былі гатовыя да «жорсткага абмену думкамі».

Гэта ўжо ня першы раз, калі дэпутат Савіных ня зможа ўдзельнічаць у штогадовай сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ. Так, летась, калі яму адмовілі ў выдачы візы, палітык ня трапіў у Вену.

Тады сам Андрэй Савіных тлумачыў адмову тым, што ён зьбіраўся абмяркоўваць у АБСЭ ўцягнутасьць «спэцслужбаў шэрагу дзяржаў, у тым ліку Польшчы, у апэрацыю па захопе ўлады ў Рэспубліцы Беларусь праз сцэнар каляровай рэвалюцыі».

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG