Расказваем гісторыю гамяльчанкі Тацяны Курылінай, якая паверыла абяцаньням уладаў і трапіла за краты.
Гэты візыт не анансаваўся ў мэтах бясьпекі кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.
Партрэт ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага намалююць насупраць амбасады Беларусі: беларускі праваабаронца будзе «глядзець» на яе з фасаду прагімназіі імя Сымона Даўкантаса.
24 лютага Расея пачала поўнамаштабнае ўварваньне ва Ўкраіну. Яе падтрымаў рэжым Лукашэнкі — дазволіў выкарыстаць тэрыторыю Беларусі, вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору для нанясеньня ўдараў па Ўкраіне.
Жыцьцё працягваецца і ў беларусаў, якія вымушаныя былі пакінуць радзіму праз палітычны перасьлед альбо ўцячы ад вайны ва Ўкраіне. Нараджаюцца дзеці, і даводзіцца вырашаць праблемы, як зарэгістраваць дзіця, атрымаць на яго дакумэнты. Выслухалі рэальныя гісторыі і камэнтар юрыста-міжнародніка.
Чытачы сацыяльных сетак прагаласавалі за Беларускае слова 2022 году. І слова гэтае — вайна. На наступных месцах у галасаваньні — акупацыя; Украіна; мова.
Як стала вядома службе маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў, 15 сьнежня ў дачыненьні журналіста Алеся Дашчынскага спынілі крымінальны перасьлед.
У Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны распавялі, што можа азначаць сёньняшняя сустрэча прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ў Менску.
Улады Канады распачалі працэс канфіскацыі актываў, зьвязаных з расейскім алігархам Раманам Абрамовічам. Яму ў Канадзе належыць фірма Granite Capital Holdings, якая ацэньваецца ў 26 млн долараў ЗША.
На прэс-канфэрэнцыі пасьля перамоваў у Менску Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін зрабілі некалькі заяваў.
Міністры энэргетыкі краін Эўразьвязу ў панядзелак, 19 сьнежня, дамовіліся ўвесьці столь цаны на газ. Абмежаваньні набудуць моц з 15 лютага, калі цана газу на TTF (найбуйнейшай віртуальнай гандлёвай пляцоўцы ў Нідэрляндах) будзе перавышаць 180 эўра за мэгават-гадзіну на працягу трох дзён.
У Кіеве на Сафійскай плошчы адкрылі галоўную ялінку краіны – «Ялінку нязломнасьці», паведаміў мэр гораду Віталь Клічко.
Брытанскі прэм’ер-міністар Рышы Сунак заклікаў ігнараваць любыя заклікі Масквы да перамоваў, пакуль яна не пакіне акупаваныя тэрыторыі Ўкраіны. Пра гэта ён сказаў падчас сустрэчы кіраўнікоў Абʼяднаных экспэдыцыйных сіл у Латвіі, паведамляе Sky News.
Некаторыя амэрыканскія заканадаўцы заклікалі прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна зрабіць захады ў сувязі з чаканай хваляй людзей, якія жадаюць атрымаць прытулак у ЗША і цяпер зьбіраюцца каля паўднёвай мяжы краіны.
Дзяўчына нібыта зрабіла на гарадзкой інсталяцыі, прысьвечанай Марыюпалю, надпіс: «Забойцы, вы самі яго разбамбілі. Юды».
Беспарадкі ўспыхнулі ў некалькіх гарадах Францыі пасьля паразы зборнай у фінале чэмпіянату сьвету па футболе, усяго арыштаваныя 227 чалавек.
Аўтарка вядомай мастацкай сэрыі расказала Свабодзе, як ствараюцца ейныя малюнкі.
Войскі Ўкраіны вядуць актыўную падрыхтоўку на выпадак новай атакі расейцаў зь беларускай тэрыторыі. Украінская служба Радыё Свабода ацаніла, ці варта чакаць новага наступу зь Беларусі і чым ён можа пагражаць пазыцыям украінскіх вайскоўцаў.
Пагаварылі зь лідэрам гурту «Дай дарогу!» Юрыем Стыльскім, які пакуль не шкадуе, што зьехаў: у Варшаве піша новыя песьні, вучыць дзетак музыцы. Але калі прыляціць «Бусел», абавязкова вернецца ў Беларусь. І стане мэрам Берасьця, праўда, не надоўга.
Праваабаронца Алег Гулак памёр 16 сьнежня. Старшыню Беларускага Хэльсынскага камітэту было 55 гадоў.
Загрузіць яшчэ