Рэпрэсіі супраць незалежных СМІ, парушаюць міжнародныя абавязацельствы, узятыя на сябе Беларусьсю, напрыклад, у якасьці краіны – удзельніцы АБСЭ, адзначыла пасольства Нямеччыны ў Менску на фоне працэсу над журналістам газэты «Камсамольская праўда ў Беларусі» Генадзем Мажэйкам.
Ня выйшлі на волю трое раней затрыманых супрацоўнікаў недзяржаўнай газэты «Інфа-Курʼер» (Слуцк, Менская вобласць), паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі яшчэ 20 чалавек, цяпер іх у Беларусі 1.465, паведамляе BPN са спасылкай на праваабарончы цэнтар «Вясна».
Дзьве важныя заявы пра Беларусь зрабіў прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа 14 сакавіка ў Страсбуры на пленарным паседжаньні Эўрапарлямэнту.
Беларусь і Расея — дзьве краіны ў Эўразійскім эканамічным саюзе (ЭАЭС), у якіх летась зьнізіўся валавы ўнутраны прадукт.
Пра стварэньне плятформы для аказаньня дапамогі палітзьняволеным, іх сем’ям і іншым уразьлівым сацыяльным групам беларускага грамадзтва абвясьціла прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) па сацыяльных пытаньнях, былая палітзьняволеная Вольга Гарбунова.
У Сарненскім раёне Ровенскай вобласьці Ўкраіны пачалі будаваць другую лінію супрацьтанкавых равоў, паведаміў начальнік мясцовай раённай вайсковай адміністрацыі Аляксандар Кохан.
На 1,26% вырасьлі ў лютым спажывецкія цэны, паведаміў Белстат. Па групах тавараў сярод прадуктаў харчаваньня больш за ўсё падаражэла гародніна (10,6%), алькаголь (4,6%) і садавіна (3,6%).
У МУС Беларусі паведамілі, што да крымінальнай адказнасьці за спробу выезду з краіны для «ўступленьня ў ваенізаваныя фармаваньні ў якасьці наймітаў» з 2022 году прыцягнулі 11 чалавек.
З 10 жніўня 2020-га па 31 сьнежня 2022 году Польшча выдала беларусам 509 701 візу, паведаміў 13 сакавіка тэлеграм-канал «Беларусы ў Польшчы» са спасылкай на дадзеныя польскага МЗС.
Сталы прадстаўнік Швайцарыі пры АБСЭ Рафаэль Нэгелі ад імя дэлегацыяў васьмі дзяржаваў агучыў у Вене 9 сакавіка «Сумесную заяву аб палітзьняволеных у Беларусі», асудзіўшы новую хвалю вынесеных нядаўна палітычна матываваных прыгавораў.
Па выніках выбараў сьпікерам Каардынацыйнай рады выбралі Андрэя Ягорава.
42-і прэзыдэнт ЗША (1993–2001) Біл Клінтан асудзіў вырак беларускаму праваабаронцу, ляўрэату Нобэлеўскай прэміі міру 2022 году Алесю Бяляцкаму.
Галіны, якія трапілі «пад самыя жорсткія санкцыі», працягваюць адчуваць «пэўныя цяжкасьці», заявіў прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка 11 сакавіка ў праграме «Вопрос номер один» на тэлеканале «Беларусь 1».
Выбары кіраўніцтва Каардынацыйнай рады (КР) ў справе ўрэгуляваньня палітычнага крызісу ў Беларусі пройдуць 12 сакавіка, паведамляе тэлеграм-канал палітычнай структуры.
Вобшук прайшоў 10 сакавіка, нічога з рэчаў не забралі. Журналіст на волі.
Нацбанк абнародаваў дадзеныя аб міжнародным гандлі Беларусі ў першым месяцы году.
Пераважная большасьць жыхароў Украіны лічыць Беларусь дзяржавай, якая ваюе супраць іх.
Арганізацыя зьвярнула ўвагу, што толькі за апошні тыдзень некалькіх актывістаў «арыштавалі па сфабрыкаваных абвінавачаньнях».
Летась зафіксавалі ня менш як 1390 парушэньняў культурных правоў і правоў чалавека супраць дзеячоў культуры, сьведчыць маніторынг Беларускага ПЭНу «Права на культуру. Беларусь 2022».
Загрузіць яшчэ