Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да Беларусі нэгатыўна ставяцца больш за 80% украінцаў, да Лукашэнкі — больш за 90%, — апытаньне ва Ўкраіне


Пераважная большасьць жыхароў Украіны лічыць Беларусь дзяржавай, якая ваюе супраць іх.

Пра гэта сьведчаць апублікаваныя 9 сакавіка вынікі дасьледаваньня сацыялягічнай службы ўкраінскага цэнтру Разумкова.

У апытаньні, якое праводзілася з 22 лютага па 1 сакавіка мэтадам асабістага інтэрвію, узялі ўдзел 2020 паўналетніх жыхароў усёй Украіны, за выключэньнем акупаваных Расеяй тэрыторый.

Бокам канфлікту Беларусь назвалі 81% рэспандэнтаў.

Вынікі дасьледаваньня паказалі ў цэлым нэгатыўнае стаўленьне ўкраінскага грамадзтва да Беларусі. Адмоўна да яе паставіліся 56% удзельнікаў апытаньня, пераважна адмоўна — 24%. Цалкам станоўчыя адносіны выказалі 3% рэспандэнтаў, пераважна станоўчыя — 9%.

Яшчэ больш нэгатыўна грамадзяне Ўкраіны ставяцца да Аляксандра Лукашэнкі: адмоўна — 76%, пераважна адмоўна — 16%. Пра цалкам станоўчае стаўленьне да яго заявілі паўадсотка рэспандэнтаў, пра пераважна станоўчае — 3%.

Амаль палова апытаных (47%) цалкам падтрымалі разрыў усіх адносінаў зь Беларусьсю, аж да забароны на ўезд для беларускіх грамадзян (акрамя палітуцекачоў) пасьля перамогі Ўкраіны, заявілі, што «хутчэй падтрымліваюць» гэтую прапанову яшчэ 23%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG