Пра тое, што на мяжы Ровенскай вобласьці Ўкраіны зь Беларусьсю ўзводзіцца другая лінія ўмацаваньняў для прадухіленьня паўторнага ўварваньня, 3 сакавіка паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Коваль.
На мяжы зь Беларусьсю, паводле яго слоў, «кіпіць праца». «Мы штодня будуем фартыфікацыйныя і інжынэрныя збудаваньні. Капаем другую лінію супрацьтанкавых равоў і ўзводзім загароды», — зазначыў кіраўнік адміністрацыі.
У студзені Коваль паведаміў, што Ўкраіна мае намер умацаваць 229 кілямэтраў мяжы зь Беларусьсю «такім чынам, каб расейскія войскі не змаглі прайсьці ўглыб рэгіёну».