Беларусь і Славенія спаборнічаюць за месца ў Радзе Бясьпекі ААН, выбары пройдуць у чэрвені 2023 году.
На набыцьцё нехарчовых тавараў беларусы трацілі 34,4%, на аплату паслуг — 23,8% (зь іх на аплату камуналкі — 6,4%).
Менскі гарадзкі суд 1 сакавіка ў парадку спэцыяльнага вядзеньня пачаў разгляд крымінальнай справы аднаго з кандыдатаў на прэзыдэнты падчас выбарчай кампаніі 2020 году Валера Цапкалы.
У Горадзенскай вобласьці ў дачыненьні да трох грамадзянаў завялі крымінальныя справы за інтэрвію СМІ, прызнаным уладамі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі».
Намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Юры Амбразевіч у камэнтары Reuters абвергнуў інфармацыю аб падрыве расейскага самалёта на аэрадроме ў Мачулішчах пад Менскам 26 лютага.
Польшча прыме «неабходныя рашэньні», калі гэта будзе «апраўдана і неабходна», заявіў прэсавы сакратар польскага міністра — каардынатара спэцслужбаў Станіслаў Жарын, камэнтуючы магчымасьць закрыцьця Польшчай мяжы зь Беларусьсю.
Беларусь стала адной зь сямі краін, якія прагаласавалі супраць рэзалюцыі надзвычайнай сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН аб неабходнасьці вываду расейскіх войскаў і аднаўленьня міру ва Ўкраіне.
Чарговы «плянава-папераджальны» рамонт на першым энэргаблёку БелАЭС заплянавалі на чацьвёрты квартал 2023 году, паведаміла Міністэрства энэргетыкі.
Беларусь унесла шэраг паправак да праекту рэзалюцыі Генэральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый «Прынцыпы, якія ляжаць у аснове дасягненьня ўсёабдымнага, справядлівага і трывалага міру ва Ўкраіне», якая прымеркаваная да гадавіны пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць украінскага народа.
Краіны Эўразьвязу адмаўляюцца пастаўляць у Беларусь чыпы для картак лічбавых тахографаў, што можа прывесьці «да разбурэньня дзейнай сыстэмы кантролю працы і адпачынку кіроўцаў».
Лабавое сутыкненьне грузавога аўтамабіля МАЗ з маршруткай адбылося на трасе Р-69 (Смалявічы — Шацак), паведамляе МУС Беларусі.
20 лютага сабралі пасяджэньне Савету бясьпекі Беларусі, на якім разглядаюць зьмены ў Канцэпцыю нацыянальнай бясьпекі 2010 году і стварэньне народнага апалчэньня.
У Эўрапейскі Зьвяз за папярэдні дзень спрабавалі нелегальна прабрацца 44 мігранты з тэрыторыі Беларусі (суткамі раней — 33).
У Віцебскай вобласьці Камітэт дзяржкантролю (КДК) «спыніў супрацьпраўную дзейнасьць уладальніка шматлікіх аб’ектаў нерухомасьці», зьвязаную з ухіленьнем ад выплаты падаткаў, легалізацыяй злачынных даходаў і утойваньнем выручкі, паведаміла прэс-служба ведамства.
Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з замежнымі журналістамі выказаўся наконт справы супраць старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна», ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру 2022 году Алеся Бяляцкага. Змантажаваную вэрсію прэс-канфэрэнцыі паказалі 18 лютага на тэлеканале «Беларусь 1».
Афіцыйны Менск не падтрымае рэзалюцыю Генэральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, прымеркаваную да гадавіны ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, заявіў пастаянгы прадстаўнік Беларусі Валянцін Рыбакоў на пасяджэньні Рады Бясьпекі ААН у Нью-Ёрку.
Менскі абласны суд 1 сакавіка пачне разгляд крымінальнай справы былога прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта, былога чыноўніка і дыплямата Валерыя Цапкалы, паведамляе прэсавая служба Вярхоўнага суда.
У студзені 2023 года аб'ём прамысловай вытворчасьці ў бягучых цэнах склаў 14,1 млрд рублёў, што ў супастаўных цэнах на 4,1% менш, чым у студзені 2022 года, сьведчаць зьвесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Прадэманстраваная беларускім народам прыхільнасьць да свабоды і дэмакратыі зьяўляецца крыніцай вялікага натхненьня, гаворыцца ў заяве Эўрапейскай камісіі.
Аб’яднаны пераходны кабінэт (АПК) вядзе перамовы «з рознымі краінамі і партнэрамі» аб стварэньні спэцыяльнага фонду падтрымкі беларускіх палітычных зьняволеных, заявіла прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях Вольга Гарбунова.
Загрузіць яшчэ