Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле афіцыйнай статыстыкі, насельніцтва Беларусі з 2020 году скарацілася амаль на 210 тысяч чалавек


Зьніжэньне колькасьці насельніцтва Беларусі з 2022-га па 2023 год паводле Белстату. Інфаграфіка
Зьніжэньне колькасьці насельніцтва Беларусі з 2022-га па 2023 год паводле Белстату. Інфаграфіка

У Беларусі імкліва зьніжаецца колькасьць насельніцтва.

За апошнія тры гады колькасьць насельніцтва Беларусі скарацілася на 209 642 чалавекі (-2,23%), сьведчаць зьвесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

На пачатак 2023 году ў краіне пражывалі 9 200 617 чалавек. Падзеньне ідзе няўхільна штогод. Трэба адзначыць, што гэтая тэндэнцыя намецілася яшчэ раней — на пачатак 2019 году насельніцтва Беларусі складала 9 429 257 чалавек.

2020 год быў годам пачатку пандэміі COVID-19 і прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Паводле спрэчных зьвестак Міністэрства аховы здароўя, за ўвесь час ад каранавірусу ў краіне памерлі 7118 чалавек, аднак дадзеныя незалежных мэдыкаў сьведчаць аб значна большай колькасьці памерлых ад пандэміі.

На хвалі рэпрэсій, якімі ўлады адрэагавалі на масавыя пратэсты пасьля выбараў, з краіны зьехала вялікая колькасьць грамадзян. Так, інфармацыя Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС сьведчыць, што толькі за два месяцы пасьля выбараў і рэпрэсій, якія былі на пратэстах, з краіны выехалі больш за 13 тысяч чалавек. Па неафіцыйных зьвестках, краіну за тры гады пакінулі ад 100 да 150 тысяч грамадзян.

Уведзеныя супраць Беларусі санкцыі стымулявалі адток з краіны бізнэсу. За мяжу перабраліся многія беларускія IT-кампаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG