Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы ўсё яшчэ разглядае магчымасьць накласьці вэта на закон аб новых санкцыях для расейцаў і беларусаў


Антываенны мітынг у Вільні, 24 лютага 2022
Антываенны мітынг у Вільні, 24 лютага 2022

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўсегда лічыць разьмежаваньне санкцый для расейцаў і беларусаў «непасьлядоўным» і ўсё яшчэ разглядае верагоднасьць накласьці вэта на прыняты парлямэнтам 4 красавіка законапраект, паведамляе літоўская тэлерадыёкампанія LRT.

Наўседа зноў заявіў аб неабходнасьці ўвядзеньня аднолькавых абмежаваньняў для грамадзян абедзьвюх краін.

«Калі мы накладзем на яго вэта, то з прапановамі, а нашы прапановы зробяць гэты закон яшчэ больш строгім», — заявіў прэзыдэнт Літвы. На пытаньне, як можна зрабіць закон яшчэ больш жорсткім, ён адказаў: «Увёўшы такія ж абмежаваньні адносна Беларусі і Расеі».

Наўседа адзначыў, што Літва лічыць Расею і Беларусь агрэсарамі, якія ў роўнай ступені адказныя за тое, што адбываецца ва Ўкраіне.

«Таму я лічу непасьлядоўным, што калі мы гаворым аб магчымых санкцыях для грамадзян, то адрозьніваем гэтыя дзьве краіны і гаворым, што адна павінна быць санкцыянавана на 100%, а другая — у абмежаванай ступені. Вось у чым у нас ёсьць сумненьні», — сказаў прэзыдэнт.

Лідэр беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская ў інтэрвію расейскай службе радыё LRT выказала надзею, што Наўседа ня стане блякаваць прыняты законапраект.

4 красавіка сойм Літвы ў другім чытаньні прыняў закон аб абмежавальных мерах адносна грамадзян Беларусі і Расеі ў сувязі з ваеннай агрэсіяй супраць Украіны. Большасьць абмежавальных мер для беларусаў у параўнаньні зь першым чытаньнем сталі мякчэй.

Да прыняцьця закону паведамлялася, што Наўседа можа накласьці на яго вэта, калі абмежаваньні супраць беларусаў і расейцаў будуць няроўнымі. Калі дакумэнт быў ухвалены, стала вядома, што літоўскі прэзыдэнт мае намер прынамсі прааналізаваць прапісаныя ў ім абмежаваньні.

На сустрэчы 5 красавіка Ціханоўская і кіраўніца МУС Літвы Агне Білатайце дамовіліся сфармаваць рабочую групу, якая будзе разглядаць практычныя пытаньні, зьвязаныя з жыцьцём беларусаў у Літве.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG