Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія, якая пацярпела ад атамнай зброі, заклікала Расею і Беларусь «спыніць дзеяньні, што вядуць да ўзмацненьня напружанасьці»


Дзяржаўны сьцяг Японіі каля Купала атамнай бомбы ў Хірасіме, на захадзе Японіі. Архіўнае фота
Дзяржаўны сьцяг Японіі каля Купала атамнай бомбы ў Хірасіме, на захадзе Японіі. Архіўнае фота

У МЗС Японіі адрэагавалі на заяву Пуціна пра тактычную ядзерную зброю ў Беларусі.

«Што да заявы прэзыдэнта Пуціна аб рашэньні разьмясьціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю, то ў кантэксьце агрэсіі Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны, якая працягваецца, гэта прывядзе да эскаляцыі сытуацыі, што Японія асуджае».

Пра гэта паведамілі BPN у японскім замежнапалітычным ведамстве на просьбу выказаць афіцыйную пазыцыю краіны, якая пацярпела ад ужываньня ядзернай зброі.

«Як адзіная краіна, якая пацярпела ад ядзерных бамбаваньняў падчас вайны, Японія рашуча не прымае пагроз выкарыстаньня ядзернай зброі з боку Расеі, не гаворачы ўжо аб яе практычным прымяненьні», — падкрэсьлілі ў МЗС Японіі.

Японія «заклікае Расею і Беларусь спыніць дзеяньні, якія вядуць да ўзмацненьня напружанасьці, і працягне пільна назіраць за разьвіцьцём сытуацыі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG