Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 23 траўня прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» кантэнт старонак былога прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Валерыя Цапкалы ў сацыяльных сетках «Аднаклясьнікі», «Інстаграм» і «УКантакце», пра гэта сьведчыць абноўлены пералік на сайце Міністэрства інфармацыі.
Расея ўзмацняе кантроль над Беларусьсю, зьніжаючы ўплыў Аляксандра Лукашэнкі. Такое меркаваньне выказаў старшыня камітэту па замежных справах парлямэнту Эстоніі Марка Міхкэльсан.
Сфармавана міжведамасная камісія для праверкі карэктнасьці апрацоўкі вынікаў першага цэнтралізаванага экзамэну.
Дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская заклікала дзейнага старшыню Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ) — міністра замежных спраў Паўночнай Македоніі Буяра Асмані «актывізаваць працу» АБСЭ па «вызваленьні палітвязьняў і маніторынгу палітычна матываваных судоў» у Беларусі.
Міністар адукацыі Андрэй Іванец назваў фэйкамі заявы аб несправядлівай ацэнцы ведаў, паказаных выпускнікамі школ на першым цэнтралізаваным экзамэне (ЦЭ) па расейскай (беларускай) мове, які здаваўся 14 траўня.
Дзевяць літоўскіх кампаніяў, якія займаюцца гандлем драўнінай, падазраюцца ў парушэньні санкцыяў супраць Расеі і Беларусі. Пра гэта заявіла Дзяржаўнае ведамства па абароне правоў спажыўцоў Літвы (VVTAT), піша 29 траўня выданьне Siena.
Другі энэргаблёк Беларускай АЭС увечары 27 траўня зноў падключаны да энэргасыстэмы краіны, паведамляе прэс-служба Міністэрства энэргетыкі.
Кіраўніку руху салідарнасці «Разам» Вячаславу Сіўчыку, на якога напалі ўвечары 24 траўня ў прыгарадзе Варшавы, раніцай 27 траўня вярнулі адабраны ў яго нападнікамі мабільны тэлефон. Падазраваныя ў нападзе затрыманыя напярэдадні.
Міронаў зьвяртаўся ў ведамства са скаргамі на тэлеграм-каналы «ЖС Premium», «Желтые сливы», «Азаренок. СТВ. Беларусь» і супрацоўніка газэты адміністрацыі Лукашэнкі «СБ. Беларусь сегодня» Андрэя Мукавозчыка.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн выказаў нэгатыўнае стаўленьне да плянаў Расеі па разьмяшчэньні ядзернай зброі ў Беларусі, паведамляе прэс-служба Белага дома.
У прынятай 26 траўня Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі заяве «ў сувязі з узмацненьнем палітыкі адмаўленьня гераічнай Перамогі савецкага народу над фашызмам» праводзяцца паралелі паміж нацысцкай ідэалёгіяй расавай перавагі і палітыкай увядзеньня санкцый.
Міністэрства ўнутраных спраў і камунікацыі Польшчы прапануе прыпыніць грузавыя перавозкі для грузавікоў, прычэпаў і паўпрычэпаў, зарэгістраваных у Беларусі і Расеі, празь мяжу Польшчы.
Затрыманага ў Полацку сьвятара Беларускай грэка-каталіцкай царквы Аляксандра Шаўцова 26 траўня пакаралі 15 суткамі адміністрацыйнага арышту.
«У панядзелак я абвяшчу аб рашэньні ўнесьці ў санкцыйны сьпіс некалькі сотняў прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі», — напісаў на сваёй старонцы ў Твітэры 26 траўня міністар унутраных справаў Польшчы Марыюш Каміньскі.
Візыт Шайгу ў Беларусь зьвязаны з заплянаваным на 25 траўня ў Менску паседжаньнем Савету міністраў абароны краін АДКБ.
Аляксандар Лукашэнка паляцеў у Расею зь візытам, які працягнецца да 25 траўня.
Аб памілаваньні Пратасевіча Лукашэнкам стала вядома 22 траўня.
Украіна расьсьледуе ролю Беларусі ў «гвалтоўным перамяшчэньні» дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый, паведамляе Reuters з спасылкай на ўкраінскага генэральнага пракурора Андрэя Косьціна.
На падставе ўведзеных у дачыненьні да Беларусі і Расеі санкцый у Літве замарозілі маёмасьць 15 кампаній і адной фізычнай асобы, паведамляе партал навінаў Delfi са спасылкай на Службу расьсьледаваньня фінансавых злачынстваў Літвы.
Заходнім краінам «ня трэба забываць», што Беларусь «дэ-факта ёсьць часткаю расейскай вайсковай структуры і ў вайсковым пляне ёсьць часткаю Расеі».
Загрузіць яшчэ