Зьявілася першая рэакцыя беларускіх уладаў на паведамленьні аб шпіталізацыі са сьлядамі зьбіцьця былога прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Віктара Бабарыкі з наваполацкай калёніі ў мясцовую бальніцу.
Бюро па пытаньнях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Дзярждэпартамэнта ЗША заклікала беларускія ўлады расьсьледаваць інфармацыю аб зьбіцьці Бабарыкі
Сытуацыя з асуджаным палітыкам і экс-банкірам Віктарам Бабарыкам — чарговы сыгнал жорсткага абыходжаньня зь беларускімі вязьнямі сумленьня, гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных справаў Польшчы.
За няпоўны месяц колькасьць зваротаў у «камісію па вяртаньні», паводле пракуратуры, павялічылася з 56 да 60, вынікае з паведамленьня прэсавай службы Генэральнай пракуратуры РБ.
Горадзенскі абласны суд 28 красавіка вынес рашэньне аб ліквідацыі Пяляскага грамадзкага аб'яднаньня літоўцаў «Гімціне». Адпаведны пазоў у суд раней падало галоўнае ўпраўленьня юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму.
Эўрапейскі зьвяз «занепакоены станам здароўя» Віктара Бабарыкі, якога, як паведамляецца, шпіталізавалі са сьлядамі зьбіцьця.
Каманда былога прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Віктара Бабарыкі абвергла інфармацыю, што раніцай 27 красавіка яго вывезьлі з хірургічнага аддзяленьня Цэнтральнай гарадзкой бальніцы Наваполацку.
На 1 студзеня 2023 году ў Грузіі жыў 13 361 грамадзянін Беларусі. Пра гэта 27 красавіка паведаміла Нацыянальная служба статыстыкі гэтай краіны.
У эканоміцы Беларусі ў сакавіку 2023 году былі занятыя 4 млн 175,9 тысячы чалавек — на 1,6% менш, чым годам раней (4 млн 245,8 тысячы), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Сынод VIII Сынадальнага аб'яднаньня Эвангелічна-рэфармацкай царквы Нямеччыны выдаў заяву ў падтрымку палітзьняволенага філёзафа Ўладзімера Мацкевіча.
Аляксандар Лукашэнка прамяняў незалежнасьць Беларусі на «асабістыя інтарэсы», зьдзейсьніўшы «дзяржаўную здраду». Пра гэта заявіла Сьвятлана Ціханоўская падчас выступленьня 25 красавіка ў камітэтах Бундэстагу па замежных справах і па справах ЭЗ.
Праваабарончаму цэнтру «Вясна» стала вядома, што яшчэ 27 лютага Горадзенскі абласны суд прыгаварыў грамадзяніна Польшчы Ежы Жывалеўскага да 4 гадоў пазбаўленьня волі.
Сьвятлана Ціханоўская, выступаючы 24 красавіка ў Бэрліне з 17-й прамовай аб свабодзе, заклікала «падтрымліваць барацьбу Беларусі і Ўкраіны за волю дзеля абароны будучыні Эўропы».
Колькасьць абаронцаў у Беларусі скарацілася з 2200 да 1650 чалавек, гаворыцца ў аналізе ініцыятывы «Права на абарону», зробленым на падставе атрыманага ёй агляду практыкі прымяненьня дысцыплінарных спагнаньняў у калегіях адвакатаў за 2022 год.
Сьвятлана Ціханоўская 24 і 25 красавіка знаходзіцца зь візытам у Бэрліне на запрашэньне Фонду свабоды імя Фрыдрыха Наўмана.
Кваліфікацыйная камісія ў пытаньнях адвакацкай дзейнасьці Міністэрства юстыцыі 21 красавіка прыняла рашэньне «аб магчымасьці спыненьня ліцэнзій на адвакацкую дзейнасьць» адносна пяці адвакатаў, паведаміла прэсавай служба ведамства.
Навучаньне беларускіх вайскоўцаў у РФ выкарыстаньню «Іскандэр-М», у тым ліку зь ядзернымі боепрыпасамі, заняло 18 дзён з улікам дарогі.
Часовым павераным у справах Эўразьвязу ў Беларусі прызначаны Стээн Нёрлё. Узровень прадстаўніцтва паніжаны на патрабаваньне Менску.
Рашэньнем Рады Сусьветнай фэдэрацыі бадмінтону (BWF) дыскваліфікацыя беларускіх і расейскіх спартоўцаў і афіцыйных асобаў працягнута на нявызначаны тэрмін, паведамляе прэс-служба арганізацыі.
Горадзенскі абласны суд 28 красавіка разгледзіць пазоў аб ліквідацыі Пяляскага грамадзкага абʼяднаньня літоўцаў «Гімціне», вынікае з раскладу на партале электроннага судаводзтва.
Загрузіць яшчэ