Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЖ: З пачатку года ў дачыненьні да журналістаў вынесена дзевяць крымінальных прысудаў


На канец красавіка 2023 года ў зьняволеньні знаходзіліся 33 супрацоўнікі СМІ, з пачатку года па крымінальных справах вынесена дзевяць прысудаў.

Пра гэта паведамляецца ў аглядзе, апублікаваным Беларускай асацыяцыяй журналістаў (БАЖ). Журналісты пакараныя абмежаваньнем ці пазбаўленьнем волі на тэрмін да 12 гадоў.

БАЖ адзначае, што з пачатку 2023 года ўлады працягвалі перасьлед незалежных журналістаў і мэдыя, пры гэтым многія СМІ па-ранейшаму працуюць для беларускай аўдыторыі з-за мяжы.

На трох журналістаў пачалі новыя крымінальныя справы.

З журналістамі, асуджанымі да пазбаўленьня волі, жорстка абыходзіліся ў калёніях, не атрымліваюць кваліфікаванай мэдыцынскай дапамогі, адзначае БАЖ.

Паводле зьвестак міжнароднай арганізацыі «Рэпартэры без межаў», Беларусь займае трэцяе месца ў сьвеце па колькасьці журналістак у турмах (10) пасьля Кітая і Ірана. Калі ва ўсіх краінах сьвету жанчыны складаюць 13% зьняволеных журналістаў, то ў Беларусі гэты паказчык дасягае 30%.

Працягвалася шырокае прымяненьне антыэкстрэмісцкага заканадаўства як падставы для перасьледу СМІ, журналістаў, блогераў і простых грамадзянаў за выказваньне меркаваньня, адрознага ад афіцыйнага.

Па стане на пачатак красавіка 16 мэдыяарганізацый былі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваньнямі».

За студзень — сакавік у дамах журналістаў і рэдакцыях СМІ быў праведзены 21 ператрус. Зафіксаваныя 22 затрыманьні.

Два незалежныя інтэрнэт-СМІ пазбаўленыя даменных імёнаў у зоне.by.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG