Фонд для забесьпячэньня дзейнасьці Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) неабходны, каб арганізацыя «працавала ў якасьці юрыдычнай асобы і магла мець зносіны зь іншымі юрыдычнымі асобамі», паведаміў прадстаўнік АПК па аднаўленьні законнасьці і правапарадку Аляксандр Азараў.
Урад Польшчы ў чарговы раз працягнуў дзеяньне забароны на чыгуначныя пасажырскія зносіны зь Беларусьсю — гэтым разам да 30 красавіка, паведаміў партал Rynek Kolejowy.
Паводле Белстата валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі ў першым квартале 2023 году склаў 46,5 мільярдаў рублёў і скараціўся на 2,1% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году.
Супрацоўнікаў Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка Ігара Бортніка і Ігара Супранёнка перавялі ў віцебскі сьледчы ізалятар № 2. Пра гэта BPN паведаміла крыніца, якая пажадала застацца неназванай.
Удзельнікі гурту Krumkač Арцём Раманаў і Аляксандр Кубышкін выйшлі на волю пасьля адміністрацыйнага арышту, паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» гомельскі валанцёр Ільля Міронаў.
Праваслаўныя вернікі 16 красавіка адзначаюць найстаражытнейшае і самае важнае хрысьціянскае сьвята — Уваскрасеньне Хрыстова, або Вялікдзень.
У складзе Ўзброеных сіл Украіны (УСУ) ствараецца яшчэ адно вайсковае падразьдзяленьне беларускіх добраахвотнікаў. Яно фармуецца ў структуры Другога інтэрнацыянальнага легіёну.
Як стала вядома, пасьля арышту вызвалілі чатырох супрацоўнікаў Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка, затрыманых 29 і 30 сакавіка. Мяркуючы па датах вызваленьня, усе яны былі арыштаваныя на 15 сутак.
Лідэрка дэмакратычных сілаў Сьвятлана Ціханоўская падкрэсьліла, што «нельга ставіць у адзін шэраг беларусаў і саўдзельнікаў рэжыму» і «нельга караць беларусаў за дзеяньні рэжыму», паведамляе яе прэс-служба.
Камітэт па транспарце і турызьме Эўрапейскага парлямэнту на пасяджэньні 13 красавіка падтрымаў скарачэньне праектаў транспартнай інфраструктуры з Расеяй і Беларусьсю.
Двума галоўнымі пытаньнямі, якія тычацца інстытуту прэзыдэнцтва і «патрабуюць свайго рашэньня», беларускае грамадзтва лічыць «празьмернасьць улады ў руках першай асобы дзяржавы і яе нязьменнасьць».
Намесьнік міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпянкоў у эфіры дзяржаўнага тэлеканалу СТВ зьвязаў неабходнасьць узмацненьня ўнутраных войскаў з вайной ва Ўкраіне.
Кіроўцы польскіх грузавікоў заяўляюць, што сытуацыя з чэргамі на беларуска-польскай мяжы абвастрылася і «можа дайсьці да кровапраліцьця».
79,7% рэспандэнтаў не плянуюць пакідаць Беларусь, 2,2% думаюць, што выедуць цягам году, 9,3% плянуюць, але ня ведаюць, калі менавіта, астатнія 8,9% не змаглі адказаць.
Беларускія абаронцы, якія празь перасьлед выехалі зь Беларусі, стварылі незалежную асацыяцыю адвакатаў правоў чалавека.
Сярод найбольш шматлікіх групаў, якія заявілі на апошнім перапісе насельніцтва ў Польшчы іншую, чым польскую, нацыянальную і этнічную прыналежнасьць, — 54,3 тысячы беларусаў, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Польшчы.
Яшчэ на 15 сутак аштрафаваны наваполацкі фатограф Ігар Супранёнак, паведаміла BPN крыніца, якая пажадала застацца неназванай. Рашэньне прыняў 11 красавіка гарадзкі суд Наваполацку.
Польскія памежнікі 8 красавіка канфіскавалі аўтамабіль «Ferrari Portofino» коштам 1,2 млн злотых (каля 257 тысяч эўра), які знаходзіўся ў вышуку, на памежным пераходзе Кукурыкі (зь беларускага боку — Казловічы).
Летась за цэлы год беларускія памежнікі паведамлялі пра восем такіх выпадкаў.
Праца над новымі санкцыямі Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі не прасоўваецца з прычыны пытаньня ўгнаеньняў і «пасіўнасьці» Швэцыі, якая цяпер старшынюе ў ЭЗ. Пра гэта паведамляе польскае агенцтва навінаў РАР са спасылкай на пасла краіны пры ЭЗ Анджэя Садася.
Загрузіць яшчэ