25 сакавіка 1918 у Менску была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзесяцігодзьдзямі гэтая падзея была выкрасьленая з гісторыі краіны. Замоўчваецца яна і ў сучаснай Беларусі. Сёлета спаўняецца 90 гадоў абвяшчэньню БНР. Дэмакратычная грамадзкасьць краіны прымеркавала да гэтай даты шэраг мастацкіх імпрэзаў, а таксама шэсьце і мітынг. Як гэтае сьвята будуць адзначаць сёньняшнія прадстаўнікі інтэлігенцыі? Пра гэта кажа адзін з тых, хто распачынаў адзначаць гэтае сьвята ў сярэдзіне 80-х, колішні лідэр моладзевага аб’яднаньня “Талака”, які цяпер жыве ў Вільні, Сяржук Вітушка.