Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Калі пра сябе дбаць, то можна да пэнсіі дацягнуць”



Карэспандэнтка: “Якія хваробы найчасьцей і найбольш даймаюць беларусаў, як вы думаеце?”

Спадар: “Пэўна, грыб у асноўным”.

Спадарыня: “Сардэчна сасудзістыя і анкалёгія. Бо ў нас дрэнная экалёгія: чарнобыль, загазаванасьць. Нізкі ўзровень жыцьця”.

Юнак: “Я ніколі не хварэў, я ня ведаю”.

Спадарыня: “Пэўна, перш за ўсё гэта зьвязана з галаўнымі болямі і хваробамі суставаў. Сардэчнікаў вельмі шмат. Я думаю, што вось гэта тры асноўныя захворваньні. Прычым, яны характэрныя ня тое, што для старых людзей, а моладзь на іх пакутуе. Вось я, да прыкладу, фізычна не перапрацоўваюся. Але ў мяне і галава баліць, і суставы. Я думаю, што гэта зьвязана ўсё ж-такі з экалёгіяй”.

Спадар: “Да прыкладу, у маёй жонкі была такая цяжкая хвароба, як рак. Яна ляжала ў шпіталі і казала, што зараз на рак хварэе вельмі шмат людзей. Яна вылечылася, але могуць быць рэцыдывы”.

Юначка: “Найперш – гэта нэрвовыя захворваньні і ўсё, што зьвязана з нэрвовай перанапругай. Бо жыцьцё ня лёгкае і ў людзей вельмі частыя нэрвовыя стрэсы, а яны цягнуць сардэчныя захворваньні. Усё гэта зьвязана з нашым тэмпам жыцьця”.

Карэспандэнтка: “Якія хваробы найбольш даймаюць беларусаў?

Спадар: “Найперш мне прыходзіць на памяць грып і розныя іншыя прастудныя захворваньні. Гэта зьвязана з нашым цяперашнім надвор’ем, зімой у людзей зьніжаны імунітэт. І, канечне ж, экалёгія нашая моцна кульгае, асабліва ў гарадах”.

Юначка: “Я лічу, што найперш захворваюць на сэрца, суставы і, канечне, прастуды”.

Спадар: “Вельмі шмат хваробаў зараз, асабліва пасьля радыяцыі. Прынамсі, грыб вось зараз. Многія скардзяцца на апорна-рухальны апарат. Шмат захворваньняў, шмат фактараў на іх уплывае. Вельмі далёка мы зайшлі, у навуцы гэтай, клімат, бачыце, мяняецца. Але, калі пра сябе клапаціцца, то можна яшчэ да пэнсіі і дацягнуць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG