Сёньня ў рамках рабочага візыту ў Расею кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка правёў перамовы з патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. Гэта была самая працяглая з усіх сустрэчаў патрыярха зь дзяржаўнымі дзеячамі.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка накіроўваецца сёньня з рабочым візытам у Маскву, каб сустрэцца з патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. У прэзыдэнцкай прэсслужбе паведамілі, што пакуль няма інфармацыі пра іншыя афіцыйныя сустрэчы.
Візыт у Беларусь камісара Эўразьвязу па зьнешніх сувязях і эўрапейскай палітыцы добрасуседзтва Бэніты Фэрэра-Вальднэр, які раней плянаваўся на красавік, адкладаецца.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка пакуль не зьбіраецца мяняць дзейны ўрад. Ён заявіў, што гэтая тэма адставак ураду падкідаецца людзьмі, “якія хацелі б дэстабілізаваць сытуацыю ў краіне”.
Чаму менавіта цяпер паміж Беларусьсю і Расеяй узьніклі газавыя спрэчкі, хоць ад пачатку году бакі заяўлялі пра поўнае паразуменьне ў справах паставак?
Кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка зьвінаваціў Расею ў тым, што яна не выконвае дамоўленасьцяў, не здымае абмежаваньняў па доступе беларускіх тавараў на свой рынак.
А.Лукашэнка падчас візыту на Гомельшчыну абвінаваціў Расею, што яна не выконвае дамоўленасьцяў і не здымае абмежаваньняў ва ўзаемным гандлі.
Кіраўнікі Беларусі і Расеі Аляксандар Лукашэнка і Дзьмітрый Мядзьведзеў дамовіліся пра “асабістыя двухбаковыя кантакты ў найбліжэйшы час”. Кіраўнік прэсавай службы прэзыдэнта Павал Лёгкі не стаў абвяргаць і пацьвярджаць магчымасьць такой сустрэчы ў найбліжэйшай будучыні. Адзначым, што А.Лукашэнка і Дз.Мядзьведзеў сёлета сустракаліся ўжо тройчы. Чым можа быць выкліканая гэтая актывізацыя кантактаў на найвышэйшым узроўні? Пра гэта Алесь Дашчынскі гутарыць з палітолягам Вячаславам Пазьняком.
У Менску ў беларуска-нямецкім адукацыйным цэнтры адбыўся 4 дыспут памяці Ёханэса Раў “Рэгіянальнае супрацоўніцтва ў Эўропе”. На ім выступіў прэм’ер-міністар зямлі Брандэнбург ФРН Матыяс Плацэк.
Згодна з дадзенымі нацыянальнага апытаньня, 45,9% рэспандэнтаў лічаць, што сацыяльна-эканамічная сытуацыя ў Беларусі пагоршыцца.
4 красавіка ва ўрочышчы Курапаты сябры КХП-БНФ правялі талаку па добраўпарадкаваньні народнага мэмарыялу да велікоднага тыдня. <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />
У Канадзе на 89-м годзе жыцьця памерла актыўная дзяячка беларускай эміграцыі Раіса Жук-Грышкевіч.
Паводле афіцыйных крыніцаў, ураду ўдалося сфармаваць бездэфіцытны бюджэт. Чаго чакаць ад новага бюджэту? Разважае эканаміст Леанід Злотнікаў.
Сёньня ў Брусэлі Эўрапейскі парлямэнт ухваліў рэзалюцыю па Беларусі, якая прысьвечана “эвалюцыі дыялёгу паміж ЭЗ і Беларусьсю”.
Які “саюз” з Расеяй пабудаваны і як доўга ён можа праіснаваць? Алесь Дашчынскі гутарыць з дацэнтам Маскоўскага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірылам Коктышам.
У фракцыях Эўрапарлямэнту ўзгоднены канчатковы варыянт рэзалюцыі па Беларусі, якую плянуецца прыняць 2 красавіка.
Ад сёньня ў Менску падвышаюцца стаўкі адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і ўводзіцца адзіны падатак для перагоншчыкаў аўтамабіляў і ўладальнікаў кватэраў “на суткі”.
Вячорка, Калякін, Гайдукевіч і Севярынец выказалі сваё меркаваньне ці варта запрашаць Аляксандра Лукашэнку ў Прагу на саміт “Усходняга партнэрства”.
Нацыянальны банк Беларусі рэкамэндаваў камэрцыйным структурам ад 1 красавіка зьменшыць стаўку па дэпазытах у замежнай валюце да 10% гадавых. Паводле начальніка ўпраўленьня інфармацыі Нацбанку Анатоля Драздова, такія захады робяцца ў мэтах “дэдалярызацыі эканомікі і падвышэньня прывабнасьці ўкладаў у беларускіх рублях”. Якія наступствы можа мець памяншэньне банкамі стаўкі па дэпазытах у замежнай валюце? Ці магчымая новая дэвальвацыя беларускага рубля? Алесь Дашчынскі гутарыць з былым старшынём Нацбанку Станіславам Багданкевічам.
Міністры замежных спраў Эўразьвязу вырашылі запрасіць прадстаўнікоў Беларусі на саміт інаўгурацыі “Усходняга партнэрства”. Але не Лукашэнку. Як камэнтуюць сытуацыю ў Беларусі?
Загрузіць яшчэ