Аляксандар Лукашэнка падчас рабочай паездкі на Віцебшчыну абвінаваціў беларускую апазыцыю ў тым, што яна нібыта патрабуе ад Захаду зрабіць больш жорсткімі санкцыі адносна Беларусі. Ён заявіў журналістам, што “гэта не апазыцыя, гэта “пятая калёна”, гэта ворагі беларускага народу”. Маўляў, асноўная яе мэта – «скруціць галаву Лукашэнку». Але што ж насамрэч пагражае Лукашэнку, і чаму ён зноў абрынуўся на апазыцыю? З палітолягам Віталём Сіліцкім гутарыць Алесь Дашчынскі.